Музей павінен нагадаць гэтую гісторыю, – кажа амбудсмэн правоў дзяцей Міколай Паўляк:
-Гэта вельмі важная ініцыятыва. Яна нагадвае гісторыю, якая была накіравана на тое, каб знішчыць польскіх дзяцей. У гэтым месцы мы будзем пра гэта расказваць. У Радзе музею будзе прадстаўнік амбудсмэна правоў дзяцей. Мы запрашаем да супрацы ўсіх, паколькі гэтая тэма павінна ўсіх аб'ядноўваць.
Амбудсмен па справах дзяцей хоча, каб музей быў створаны не пазней чым праз 3 гады. Музей будзе ўзнікаць з нуля. У месцы, дзе быў лагер, цяпер стаяць жылыя дамы.
ав