Беларуская Служба

У Кракаве прэзентавалі «Фантомныя радасці» Андрэя Хадановіча

19.07.2021 16:49
Гэта другая кніга беларускага паэта на польскай мове.
Аўдыё
   .
На першым плане А. Хадановічфота: Я. Іванюк/БСПР

«Фантомныя радасці» па-беларуску альбо «Zabawy fantomowe» на польскай мове – так называецца кніга вершаў беларускага паэта Андрэя Хадановіча з перакладам на польскую мову Адама Паморскага, якую выдала Фундацыя «Pogranicze» з Сэйнаў.

У зборнік увайшло 70 вершаў, праз якія можна прасачыць эвалюцыю паэта – ад яго іранічных твораў ажно па кранальныя лірычныя вершы з канца 2020 – пачатку 2021 года.

Кнігу сам аўтар прэзентаваў у Кракаве на Фестывалі Часлава Мілаша. «Фантомныя радасці» - гэта другая кніга беларускага паэта на польскай мове. Першая – «Święta nowego rocku» – выйшла 15 гадоў таму.

слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк


Кніга А. Хадановіча Кніга А. Хадановіча
Кніга А. Хадановіча Кніга А. Хадановіча
Кніга А. Хадановіча Кніга А. Хадановіча
Кніга А. Хадановіча Кніга А. Хадановіча