Беларуская Служба

Інстытут Пілецкага запрашае на гістарычную прагулку па слядах разні на Волі

04.08.2021 14:52
У першыя дні Варшаўскага паўстання на Волі адбылося злачынства генацыду.
Аўдыё
  • Інстытут Пілецкага запрашае на гістарычную прагулку па слядах разні на Волі
.
.фота: Інстытут Пілецкага

У суботу Інстытут Пілецкага запрашае на гістарычную прагулку ў памяць жыхароў Волі, забітых немцамі ў пачатку жніўня 1944 года. Удзельнікі адкрыюць для сябе гэтую драматычную гісторыю, ідучы па слядах фатаграфій, знойдзеных у нямецкіх архівах, на якіх, сярод іншых, намаляваны групенфюрэр СС Хайнц Райнфарт у месцах здзяйснення злачынстваў. Удзельнікі пачуюць пра расследаванне пракуратуры Германіі, якая пасля вайны расследавала злачынствы, учыненыя Хайнцам Райнфартам і яго падначаленымі.

Шпацыр завершыцца куратарскай экскурсіяй па выставе «Воля 1944: Сціранне. Фатаграфіі з расследавання Хайнца Райнфарта», якое знаходзіцца ва ўнікальным месцы – у калоніі Вавельберг, адным са шматлікіх жылых масіваў у Волі, жыхары якога былі амаль цалкам забіты немцамі.

У першыя дні Варшаўскага паўстання на Волі адбылося злачынства генацыду. 5-7 жніўня 1944 г. немцы сістэматычна забівалі ўсіх жыхароў раёна, незалежна ад іх узросту і полу. Злачынствы здзейснілі салдаты і паліцэйскія пад камандаваннем групенфюрэра СС Хайнца Райнфарта.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры