X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Пазнаёмцеся з музыкантам, якога MTV двойчы выбірала найлепшым польскім выканаўцам

09.09.2021 14:37
Бартэк Крулік удзельнічаў сёлета ў адной з важнейшых культурных, музычных падзей у Польшчы – Фестывалі польскай песні ў Аполі.
Аўдыё
Bartek Królik w Trójkowym studiu
Bartek Królik w Trójkowym studiuWojciech Kusiński/PR

Сёння я хачу вам распавесці пра музыканта, які ўдзельнічаў сёлета ў адной з важнейшых культурных, музычных падзей у Польшчы – Фестывалі польскай песні ў Аполі. Фестываль адбыўся ў мінулыя выходныя, а госць нашай сённяшняй перадачы ўдзельнічаў у суботнім Канцэрце прэм’ер, падчас якога выступілі дзесяць польскіх выканаўцаў.

Пясняр, пра якога я згадала, гэта Бартэк (Барташ) Крулік (Bartek (Bartosz) Królik). Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Гданьску. Закончыў дзяржаўную музычную школу другога ўзроўню ў Ольштыне ў класе віяланчэлі, быў студэнтам Факультэту джазу і забаўляльнай музыкі Музычнай акадэміі ў горадзе Катавіцэ.

Відаць, Барташу не ўдалося закончыць музычную акадэмію, паколькі, будучы студэнтам, ён заснаваў калектыў Sistars у 2001 годзе, з якім выступаў да 2012 году. Магчыма, не было часу або жадання вучыцца, былі важнейшыя і цікавейшыя справы. З гуртом Sistars Крулік дасягнуў выдатных поспехаў. Члены групы атрымалі прэстыжную ўзнагароду Фрыдэрык, у тым ліку Бартэк – за працу прадзюсара. Такую ж узнагароду ён атрымаў за кампакт-дыск Sistars, быў таксама двойчы лаўрэатам Еўрапейскай музычнай узнагароды MTV для найлепшага польскага выканаўцы.

Бартэк быў адным са стваральнікаў іншага гурту – Spoken Love, з 2008 году ён выступае ў групе Агнешкі Хыліньскай. Супрацоўнічаў таксама з іншымі славутымі музыкантамі, між іншым, Наталляй Кукульскай, Эдытай Гурняк, гуртом Браты (Bracia) ды іншымі.

А песня Барташа Круліка, якую я для вас выбрала, носіць кароткі назоў «Рай».

 

Żyję w mieście

W którym szybko płynie czas,

Piękne miejsce ocalone pośród gwiazd

Oddycha ciężko spalinami drogich aut

Za rogiem przeszłość przypomina

Dawny blask

A ludzie płyną z prądem oślepieni rytmem dnia

Składając ręce zaklinamy słońca blask

A może kiedyś

Kiedyś dobrze będzie? Tak!

Otwórzmy serce nie potrzeba więcej!

Raj tu raj tam raj tu niech będzie nam

Raj tu raj tam na ziemi będzie dany nam...

 

Я жыву ў горадзе, дзе хутка бяжыць час. Прыгожае месца, выратаванае сярод зорак. Яно цяжка дыхае выхлапнымі газамі дарагіх аўтo. За вуглом мінулае нагадвае колішні бляск. А людзі плывуць па плыні, аслепленыя рытмам дня. Складаючы рукі, мы заклінаем сонца бляск. А можа калісьці, калісьці будзе добра? Так! Давайце адкрыем сэрцы, больш не трэба! Рай тут, рай там, хай будзе нам рай. Тут рай на Зямлі будзе дадзены нам.

 

Miasto, miejsce – два простыя словы, якія могуць звесці ў зман карыстальнікаў расійскай і беларускай мовы. Miasto– гэта горад, у дадзенага слова няма іншага значэння. А вось miejsce азначае месца. Па-беларуску таксама часам кажуць места на горад, але трэба памятаць, каб не блытаць miasto і miejsce, тым больш беручы пад увагу, што на расійскай мове место – гэта месца.

Ocalone pośród gwiazd – выратаваныя сярод зорак. Палякі карыстаюцца таксама словам ratować, uratować. Аднак ocalenie – гэта нешта больш, чым звычайнае выратаванне. Гэта ратаванне з вельмі складанага становішча, што патрабуе шмат высілкаў і жадання.

Szybko płynie czas – у палякаў час плыве, а не бяжыць, як у беларусаў.

Za rogiem – за вуглом. Выраз róg мае некалькі значэнняў. Гэта як рог жывёлы, напрыклад, аленя ці лася, так і вугал або скрыжаванне, скажам, вуліц. Прыклад:

Sklep znajduje się na rogu ulicy Saskiej i Pięknej – крама знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Саскай і Пенкнай.

Przeszłość przypomina dawny blask – мінулае нагадвае колішні бляск. Не блытайце, калі ласка, вельмі падобных словаў з цалкам рознымі значэннямі – przeszłość – гэта мінулае, мінуўшчына, а przyszłość – гэта будучыня, будучае.

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы