X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Сто гадоў таму нарадзіўся Станіслаў Лем

13.09.2021 16:01
Станіслаў Лем апярэдзіў свой час – ён прадказаў надыход эры інфармацыі, Інтэрнэту, віртуальнай рэчаіснасці ды геннай інжынерыі.
Аўдыё
  • «Лем з'яўляецца адным з найвялікшых празаікаў XX стагоддзя, які атрымаў сусветнае прызнанне і які пісаў вялікую літаратуру, якая распавядала пра чалавека»
Stanisław Lem
Stanisław LemPAP/Tomasz Listopadzki

Роўна 100 гадоў таму – 13 верасня 1921 года – у Львове нарадзіўся Станіслаў Лем, пісьменнік, філосаф, футуролаг, аўтар навукова-фантастычных кніг, адзін з самых папулярных і паважаных польскіх аўтараў у свеце.

«Лем з'яўляецца адным з найвялікшых празаікаў XX стагоддзя, які атрымаў сусветнае прызнанне і які пісаў вялікую літаратуру, якая распавядала пра чалавека», – кажа літаратурны крытык прафесар Яцэк Тжнадэль. На яго думку, Станіслаў Лем у сваёй творчасці паказаў, што дзе б чалавек ні жыў, у якой эпохе ён ні апынуўся, ён усюды застаецца тым жа чалавекам.

Раманы і апавяданні Станіслава Лема перакладзены на больш чым 40 моў агульным накладам у 30 млн асобнікаў. Іх да гэтага часу перавыдаюць, перакладаюць, купляюць і чытаюць. «Салярыс», «Кібэрыяда» ці «Казкі робатаў» усё гэтак жа натхняюць пісьменнікаў і стваральнікаў кіно і тэатра, а матывы з творчасці Лема прысутнічаюць у масавай культуры, напрыклад, у кампутарных гульнях.

Станіслаў Лем лічыцца рэстаўратарам навукова-фантастычнага рамана. Ён пашырыў іх тэматыку праблемамі гуманітарных навук, а таксама разважаннямі аб наступствах развіцця навукі і тэхнікі. Асноўная частка яго творчасці – працы ў галіне філасофіі і футуралогіі. Яны прысвечаны разважанням аб тэхналогіях і прыродзе інтэлекту, а таксама цяжкасцям перадачы інфармацыі і ўзаемаразумення разумных істот. У сваіх творах Лем разважаў аб месцы чалавека ў Сусвеце.

Станіслаў Лем быў чалавекам рознабаковым з небывалымі ведамі ў галіне дакладных навук і філасофіі. Ён заўсёды быў у курсе апошніх тэндэнцый у навуцы або тэхніцы і вельмі старанна іх аналізаваў. Яго праца заўсёды была дасканала прадумана, аб чым ён казаў у інтэрвʼю Польскаму радыё ў 1975 годзе:

-Я лічу, што некантраляваная вытворчасць небяспечная, мяжуе з графаманіяй. Тэксты павінны праходзіць праз тэхнічны кантроль. Зараз ужо нямодны лозунг «Я не выпускаю браку», я мушу дбаць пра высокі ўзровень рацыянальнасці канцэпцый. Я павінен быць скептыкам, гэта прафесіянальна.

Станіслаў Лем апярэдзіў свой час – ён прадказаў надыход эры інфармацыі, Інтэрнэту, віртуальнай рэчаіснасці ды геннай інжынерыі. Сам пісьменнік да свайго таленту ставіўся з іроніяй, аб чым распавёў у адным з інтэрвʼю Польскаму Радыё:

-Я не зʼяўляюся чалавекам, які садзіцца за машынку, каб прадбачыць, як складзецца лёс чалавецтва. Але ўсё выглядае так, што мае часта легкадумна апісаныя ідэі і гіпотэзы спраўджваюцца. Як гэта растлумачыць, я паняцця не маю.

Па адукацыі Станіслаў Лем быў лекарам, але ніколі не працаваў па прафесіі, хоць яго першы надрукаваны твор быў прысвечаны менавіта медыцыне:

-Першая рэч, якую я напісаў, будучы яшчэ студэнтам медыцыны, была прысвечана этыялогіі рака. Потым пачаў пісаць вершы, якія друкаваліся ў Tygodniku powschechnym. Пазней наступілі часы апафеозу сталінскай эпохі, а потым ужо пайшло.

Напісаны ў 1961 годзе раман «Салярыс», які зʼяўляецца спробай апісаць кантакт чалавека з невядомым інтэлектам, быў двойчы выведзены на экран. Першую адаптацыю зрабіў савецкі рэжысёр Андрэй Таркоўскі, другую Стывен Содэрберг у Галівудзе. У адным з інтэрвʼю пісьменнік прызнаўся, што гэты раман з ім, як ён выказаўся, «здарыўся». «Ёсць некаторыя рэчы, якія я мог напісаць у нейкі перыяд свайго жыцця. Напрыклад, «Салярыс» я раней бы напісаць не змог, а цяпер ужо не магу», – казаў пісьменнік у 1990 годзе:

-Я думаю, гэта добрая кніга. Адзінае, разумовы склад чалавека, які напісаў гэтую кнігу, з’яўляецца для мяне ўжо чужым. Гэта мінула даўно, сёння я ўжо не змог бы напісаць такой кнігі. Сёння яна для мяне чужая, так бы я гэта акрэсліў.

Дасягненні пісьменніка прынеслі яму ганаровыя доктарскія ступені многіх універсітэтаў, ганаровае грамадзянства Кракава, аўстрыйскую дзяржаўную Узнагароду Франца Кафкі, прэмію польскага Фонду культуры «Залаты скіпетр», залаты медаль За заслугі перад культурай Gloria Artis і вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду ў Польшчы – ордэн Белага Арла.

12 верасня, у сотую гадавіну нараджэння пісьменніка, у Катавіцах і Львове адкрытыя муралы, прысвечаныя Станіславу Лему. У Катавіцах бачна толькі палова выявы, тлумачыць Лукаш Калэнбасяк з «Інстытуцыі Культуры імя Крысціны Бахенек»:

- Другая палова гэтай незвычайнай карціны размешчана ў 400 кіламетрах адсюль, у Львове. Бо менавіта ў Львове, роўна сто гадоў таму нарадзіўся Станіслаў Лем. Паколькі Львоў, горад нараджэння пісьменніка, гэтак жа як і Катавіцы, зʼяўляецца горадам творчасці ЮНЕСКА (Львоў – у галіне літаратуры, а Катавіцы – у галіне музыкі), адпаведна, мы вырашылі абʼяднаць нашыя намаганні.

Рашэннем Сейма Польшчы 2021 год прысвечаны Станіславу Лему. Сёлета ў сакавіку споўнілася 15 гадоў з дня смерці пісьменніка.

iar/pr/эж


У чым сакрэт папулярнасці кніг Станіслава Лема?

13.08.2021 18:08
2021 год быў абвешчаны годам Станіслава Лема. Соты юбілей польскага пісьменніка-фантаста з’яўляецца ідэальнай магчымасцю, каб дакладней пазнаёміцца з ягонай творчасцю.

Польскае радыё адзначае Год Станіслава Лема

13.09.2021 09:32
Грамадская радыёстанцыя запусціла інтэрактыўны вэб-сайт «Галактыка Лема».