Беларуская Служба

У чым сакрэт папулярнасці кніг Станіслава Лема?

13.08.2021 18:08
2021 год быў абвешчаны годам Станіслава Лема. Соты юбілей польскага пісьменніка-фантаста з’яўляецца ідэальнай магчымасцю, каб дакладней пазнаёміцца з ягонай творчасцю.
Wydania Solarisa Stanisława Lema w różnych językach
Wydania "Solarisa" Stanisława Lema w różnych językachFoto: HTO [CC0], from Wikimedia Commons

 Польскае радыё звязалася з ягоным былым сакратаром Войцехам Зэмэкам, які распавёў пра тое, чаму варта зазіраць на старонкі твораў Лемам. 

Адной з першых рысаў, якую заўважаюць у творчасці Лема тыя, хто чытаў яго ў 70-я або 80-я гады, то-бок калі пісьменнік яшчэ жыў і пісаў, з’яўляецца ягонае захапленне развіццём цывілізацыі. Шмат твораў і тэзісаў Лема спраўдзілася або яшчэ за яго жыцця, або ўжо ў 21 стагоддзі. Ён прадбачыў напрамак развіцця амаль кожнай галіны тэхнікі і грамадскага жыцця. Сярод таго, пра што пісаў, былі і цывілізацыйныя хваробы, і пандэміі.

- У сваіх творах ён папярэджвае пра некаторыя негатыўныя вынікі глабалізацыі, і гэта робіць у 70-я гады. Напрыклад, у кнізе «Насмарк» піша пра праблемы з вірусамі, падобна ў «Футуралагічным кангрэсе». Ён у сваіх творах папярэджваў, біў трывогу, што раней ці пазней чалавецтва трапіць у складаныя абставіны. Лем у 80-я хацеў нават напісаць кнігу пра ВІЧ-інфекцыю, якая тады пачала распаўсюджвацца па свеце. Не паспеў аднак гэтым заняцца, але вірусы былі заўсёды ў полі яго зацікаўленняў. Ён лічыў, што чым больш людзей будзе на Зямлі, тым хутчэй такога роду праблемы нас сустрэнуць.

Лем, як і кожны вялікі пісьменнік-фантаст, разглядаў новыя тэхналогіі не толькі як надзею, але як і пагрозу. Ён не закрываў вачэй на негатыўныя бакі тэхналагічнага развіцця, але пры гэтым звяртаў увагу на тое, як разумна кіраваць дасягненнямі чалавецтва.

- Лем заўсёды паўтараў, што кожная тэхналогія мае пазітыўны і адваротны бок і можа ствараць пагрозу. Ён параўноўваў тэхналогію да брытвы ў руцэ малпы. Яна можа ёй пагаліцца, але можа таксама падрэзаць горла. Але шмат з ягоных прагнозаў або тэхналагічных чаканняў яшчэ пры жыцці пісьменніка споўнілася. Яшчэ ў 60-я, у сваім найважнейшым творы «Сума тэхналогіі», ён пісаў пра развіццё нанатэхналогій, пра інфармацыйнае грамадства, кібернетычны «выбух», які чакае чалавецтва. Лем таксама пісаў пра пагрозы, якія з гэтага вынікаюць. Яшчэ ў 60-я ён прадбачыў з’яўленне віртуальнай рэчаіснасці і біятэхналогіі. Яго лозунгам, тады напэўна абсурдным, было тое, што мы мусім назіраць, паўтараць і абганяць прыроду.

Кнігі Лема пастаянна карыстаюцца вялікім поспехам у чытачоў. Лем – прыклад пісьменніка, які пасля смерці карыстаецца такой жа або нават большай папулярнасцю чым пры жыцці. Акрамя таго, як кажа ягоны былы сакратар Войцех Зэмэк, падчас «Году Лема» папулярнасць і продаж кніжак расце, прычым не толькі ў Польшчы.

-Лем ужо перакладзены на 52 мовы. Продажы яго кнігаў растуць ва ўсім свеце. Што захапляе ў яго творчасці? Тое, што ягоная творчасць універсальная. Ён мае свае карані ў нашай культуры, нашай мове і традыцыі. Дарэчы, некаторыя творы вельмі цяжка перакласці з польскай мовы, для прыкладу, «Кіберыяду». Так што ў польскасці ягоных твораў сумнявацца не прыходзіцца. Адначасова ён пісаў пра лёсы людзей на ўсёй Зямлі. Некаторыя яго творы існуюць выключна па-польску. Для прыкладу, толькі праз 50 гадоў пасля выхаду на польскай мове на англійскую будзе перакладзены яго важнейшыя твор «Сума тэхналогіі». Гэта прароцкая кніга, якую толькі зараз удалося перакласці. Прэстыжны часопіс «The New Scientist» у сваёй ацэнцы напісаў, што неверагодна, колькі з’яваў Лем быў у стане прадбачыць, і што калі б гэтую кнігу пераклалі на англійскую мову 50 гадоў таму, то яна змяніла б усё заходнюю англамоўную навуку. Гэта сведчыць пра тое, як далёка глядзеў гэты чалавек.

Адзіным, чаго не ўдалося дасягнуць Лему, каб называць яго сусветнай легендай, было тое, што ён не паспеў атрымаць Нобелеўскую прэмію. Да гэтага спрычыніўся, на жаль, яго літаратурны жанр. Нават да сёння навуковая фантастыка не лічыцца зусім сур’ёзнай літаратурай, а 30, 40 ці 50 гадоў таму «класічныя» крытыкі ставіліся да яе з яшчэ большай дыстанцыяй.

-Калі казаць пра Нобелеўскую прэмію, то Лем быў у гэтак званым «кароткім спісе», але Шведская акадэмія спужалася біркі «навуковая фантастыка». Гэты род літаратуры заўсёды прымаўся як другасная літаратура, горшая. Сам Лем казаў з абурэннем, што пісьменнікі яго жанру не выкарыстоўвалі сваіх шанцаў. Адначасова самым плённым, залатым перыядам, як кажуць адмыслоўцы, былі 60-я гады. Тады паўсталі шэдэўры ягонай творчасці, у тым ліку «Салярыс», які з’яўляецца самым вядомым творам Лема. Тады ён пісаў і эсэ, і футурыстычныя кнігі, якія актуальныя да сёння. Цяжка паверыць, што ўсе гэтыя кнігі ў 60-я гады напісаў адзін чалавек. Але так – гэта быў толькі ён – Станіслаў Лем

Некаторая творчасць Лема, у тым ліку славуты «Салярыс», перакладзены і на беларускую мову. Заахвочваем вас прачытаць хоць адну кніжку польскага пісьменніка-фантаста да яго сотага юбілея. Варта таксама зазірнуць у яго эсэ і пераканацца, наколькі гэты чалавек умеў прадбачаць будучыню.


аев

Палякі адзначаюць Год Станіслава Лема

27.03.2021 10:02
Канферэнцыі, выставы, конкурсы, перавыданні твораў і праекты па барацьбе з мовай нянавісці ў інтэрнэце – усё гэта адбудзецца ў рамках Года Лема.  

Беларусы цікавяцца польскай літаратурай

16.04.2021 16:11
Ужо год ладзяцца адмысловыя анлайн-сустрэчы з удзелам літаратараў, перакладчычаў. 

Арыгінальны пасадачны апарат касмічнага карабля «Саюз-30» можна глядзець у Варшаве

10.08.2021 15:13
У Варшаве абвешчана праграма Фестывалю мегабітных бомбаў, арганізаванага ў сувязі са святкаваннем года Станіслава Лема.