Беларуская Служба

У Баранаве Сандамерскім адкрыўся Музей тэатра Польскага радыё

18.10.2021 16:31
Гэта, напэўна, адзіны ў свеце музей, прысвечаны п'есам радыётэатра.
Budynek muzeum
Budynek muzeumCezary Piwowarski/Polskie Radio

У Баранаве Сандамерскім афіцыйна адкрыўся Музей тэатра Польскага радыё. Гэта, напэўна, адзіны ў свеце музей, прысвечаны п'есам радыётэатра, – кажа дырэктар Тэатра Польскага радыё Януш Кукула:

-Гэта адзін з самых важных момантаў Тэатру Польскага радыё. Яго назва-метафара – Музей слоў і голасу. Музей месціцца ў прыгожым будынку, а на ім муралы, на якіх Густаў Халубэк, Збігнеў Запасевіч, Гражына Баршчэўская, Магдалена Завадская, Кшыштаф Гаштыла і Пётр Франчэўскі.

Януш Кукула падкрэслівае, што музей – гэта не толькі месца памяці, але і жывое месца, дзе кожны можа дакрануцца да гэтай сферы мастацтва:

-Мы адкрылі там студыі запісу, залі для прэзентацый і сустрэч. Гэтае месца будзе кіпець жыццём, паколькі там будуць арганізаваныя варштаты для школаў, дзеці і моладзь будуць вучыцца ствараць радыёспектаклі. Таму гэта месца з важнай творчай роляй.

У музеі можна будзе глядзець выставы, якія пацвярджаюць дасягненні Польскага радыётэатра, у тым ліку экспанаты, звязаныя з культавымі радыёраманамі «Матысякове» і «У Езяранах».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры