Беларуская Служба

Унікальная назіральная пляцоўка адкрыецца ў Варшаве

16.11.2021 14:55
Назіральная пляцоўка са шкляной падлогай падвешана на вышыні 200 метраў над зямлёй.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePatryk Kosmider/shutterstock

У Варшаве адкрыецца назіральная пляцоўка са шкляной падлогай, адзіная такая ў Еўропе, чытаем на партале nowawarszawa.pl.

Skyfall Warsaw – новая турыстычная славутасць на мапе польскай сталіцы. Назіральная пляцоўка са шкляной падлогай, падвешаная на вышыні 200 метраў над зямлёй, не толькі адкрывае надзвычайны від на гарадскі пейзаж, але і дае вялікую дозу адрэналіну. Шкляны куб знаходзіцца на 46 паверсе і нахіляецца ўніз на 15 градусаў, забяспечваючы незабыўныя ўражанні. Гэта адзіная падобная пляцоўка ў Еўропе і адна з нямногіх у свеце! Знаходзіцца пляцоўка ў хмарачосе Warsaw UNITED.

Пакуль дата адкрыцця ўнікальнай назіральнай пляцоўкі і кошт уваходу застаюцца невядомымі.

эж

Варшава развівае сетку трамваяў

14.09.2021 16:26
Вілянаў стане 13-м варшаўскім мікрараёнам з трамвайным рухам.

У Варшаве прадаюцца закінутыя аўтамабілі

20.10.2021 09:18
Сярод іх Mercedes S500, Audi A6 і Porsche Cayenne.