Беларуская Служба

Упершыню на магістратуру Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту прыйшлі адныя беларусы

18.11.2021 14:42
Сёлета Кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэту адзначае 65-годдзе сваёй працы.
Аўдыё
  • На Кафедру Беларусістыкі ўсё часцей паступаюць грамадзяне Беларусі, у размове з нашым падляскім карэспандэнтам распавяла супрацоўніца Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту Вольга Трацяк.
Галоўная брама Варшаўскага ўніверсітэту Крыніца: Kamyq/Pixabay/Domena publiczna

Узнікшая ў 1956 годзе Кафедра Беларускай філалогіі Варшаўскага Універсітэту ў гэтым годзе адзначае 65-годдзе сваёй працы.

За гэты час Кафедра выхавала і выпусціла ў свет многія пакаленні беларускіх філолагаў, настаўнікаў беларускай мовы, якія пазней вярталіся на Беласточчыну і тут навучалі роднай мове беларускіх дзяцей і моладзь.

Аднак ужо доўгія гады на беларусістыку не паступаў ніхто з выпускнікоў беларускіх ліцэяў у Бельску Падляскім ці ў Гайнаўцы. У асноўным студэнтамі былі карэнныя палякі, але цяпер сітуацыя крыху памянялася – на Кафедру Беларусістыкі ўсё часцей паступаюць грамадзяне Беларусі, у размове з нашым падляскім карэспандэнтам распавяла супрацоўніца Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту Вольга Трацяк.

Слухайце аўдыё!

эж

Варшаўскі ўніверсітэт прызнаны найлепшай даследчай вышэйшай навучальнай установай у Польшчы

16.12.2019 19:11
У сувязі з гэтым цягам бліжэйшых гадоў ВНУ будзе атрымліваць у якасці прэміі на 10% вышэйшую чым звычайна датацыю з бюджэту дзяржавы.

Вольга Трацяк: У Польшчы мала спецыялістаў з веданнем беларускай мовы і Беларусі

17.09.2020 10:02
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта да 1 кастрычніка прымае заявы на бакалаўрыят па беларускай філалогіі.

У Варшаўскім універсітэце сабраліся беларусазнаўцы з усяго свету

15.10.2020 10:01
Канферэнцыя «Польска-беларускія літаратурныя і моўныя сувязі» праходзіць 15 кастрычніка на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.