Беларуская Служба

16 снежня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Мацкевіча

15.12.2021 17:45
Кніга выдадзена кампаніяй «Філосаф у турме» ў электронным выглядзе. Яна даступная ў свабодным доступе.
  .
«Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам»крыніца: Будзьма

16 снежня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам». Гэта жывая, прамая размова філосафа з самім сабой, з палітыкамі, грамадзянскімі актывістамі і ўсімі, хто гатовы яго пачуць і зразумець.

Кніга складаецца з трох частак. Першая частка «Маё месца сілы» прысвечана самавызначэнню філосафа і інтэлектуала ў палітычнай і грамадскай практыцы, яго месцы і працы. Другая частка «Нам не хапае сэнсу» – гэта аналіз сітуацыі ў краіне напярэдадні пераўтварэнняў і ўзрушэнняў. Трэцяя частка «Іду на вы» – гэта перфарматыўнае выказванне. Тут ёсць і адкрыты ліст прэзідэнту, і прапановы па парадку дзеянняў для палітычных лідараў.

На прэзентацыі можна будзе пачуць фрагменты з кнігі, выступы беларускіх інтэлектуалаў, культурных і цывільных актывістаў.

Кніга выдадзена кампаніяй «Філосаф у турме» ў электронным выглядзе. Яна даступная ў свабодным доступе.

ав

Аркестр Польскага радыё сыграе канцэрт у памяць аб ахвярах пацыфікацыі шахты «Вуек»

15.12.2021 14:29
На сцэне выступіць аркестр шахты «Вуек».