Беларуская Служба

Гісторык: Фотаздымкі збіраюць разам вялікую сям'ю, якой ужо няма ў беларускай вёсцы

28.04.2022 18:59
Гісторык Сяргея Грунтова, які даў лекцыю «Прасторы памяці: фотаздымкі ў беларускім вясковым інтэрʼеры»
Аўдыё
  • Еаворыць гісторык Сяргей Грунтоў.
Сяргей ГрунтоўКрыніца: Беларускі моладзевы хаб

Тое месца, якое займае фатаграфія ў беларускім грамадстве гэтаму віду мастацтва давялося заслужыць. Напрыклад, вось што пісаў Ісак Сербаў пра просьбу зрабіць фота аднаго з беларусаў на пачатку 20 стагоддзя:

«На зваротным шляху нам сустрэўся мясцовы паляшук, які ехаў з жонкай на кірмаш у Лагішын. Склалася файная група. Мне хацелася як-небудзь сфатаграфаваць іх. Стараста прыпыніў палешука і патлумачыў яму мой намер. Той спакойна выслухаў, але ледзьве я толькі навёў на яго фотаапарат, як паляшук з усёй моцы рвануў лейцы, сцебануў коней і без аглядкі памчаў па пыльнай дарозе».

Пра гэта мы даведаліся ад гісторыка Сяргея Грунтова, які даў лекцыю «Прасторы памяці: фотаздымкі ў беларускім вясковым інтэрʼеры». Сустрэча адбылася ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве, а гутарку з гісторыкам запісаў Эдуард Жолуд.

Памежны крызіс моцна ўдарыў па Беларускім музею ў Гайнаўцы

20.04.2022 15:38
У звычайных умовах Беларускі музей у Гайнаўцы наведвалі сотні, а нават тысяч турыстаў з розных куткоў Польшчы

Як захаваць культурную спадчыну ў крызісныя часы?

27.04.2022 13:07
У Інстытуце культуры «Віла Дэц'юша» ў Кракаве адбылася прэзентацыя вынікаў двухгадовага праекту, прысвечанага абароне культурніцкіх аб'ектаў.