Беларуская Служба

У Вільні працуе новая выстава пра гісторыю барацьбы Польшчы і Літвы з саветамі

22.06.2022 11:59
На выставе пад назвай «Падполле злучае» прадстаўлена гісторыя польскага і літоўскага падполля і іх барацьба з камуністамі.
.
.фота: @PLinLithuania

Экспазіцыя створана на аснове летась выдадзенага аднайменнага коміксу.

Выстава працуе ў віленскім Палацы Тускуланум. Гэта месца памяці і брацкіх магіл. НКУС пахаваў свае ахвяры на тэрыторыі палаца. Гэта былі людзі, забітыя ў 1944-1947 гадах у Вільні. Іх астанкі былі знойдзеныя толькі ў 1994 годзе, калі пачаліся рэстаўрацыйныя работы гэтага будынку. Тады там былі знойдзены парэшткі больш за 700 чалавек, у тым ліку вайскоўцаў Арміі Краёвай.

Выстава паказвае гісторыю польскага і літоўскага падполля і ўлічвае супрацоўніцтва палякаў і літоўцаў падчас і пасля Другой сусветнай вайны. Экспазіцыя ў віленскіх Тускулянах працуе да 2 кастрычніка.

Яе арганізатарам з'яўляецца амбасада Рэспублікі Польшча ў Вільні і Цэнтр вывучэння генацыду і супраціву жыхароў Літвы.

ав