Беларуская Служба

Беларуска Кракава: Дзеці разумеюць, што адбываецца ў Беларусі. Магчыма іх боль нават мацнейшы 

23.06.2022 15:41
Беларускамоўны дзіцячы тэатр «Дзеці суседзяў» даў сваю першую прэм’еру – «Прыгоды цыбулькі».
Аўдыё
  • Беларускамоўны дзіцячы тэатр «Дзеці суседзяў» даў сваю першую прэм’еру – «Прыгоды цыбуліны».
Афіша спектаклю Крыніца: https://www.facebook.com/Decjusz

Надоечы ў Кракаве падчас фестывалю «Культура ў выгнанні», які ладзіла «Віла Дец’юша», адыблася незвычайная імпрэза. Беларускамоўны дзіцячы тэатр «Дзеці суседзяў» даў сваю першую прэм’еру – «Прыгоды цыбулькі», паводле аднайменнай байкі Джані Радары. У вытокаў тэатру стаяла Вольга, якая пераехала ў Кракаў з Беларусі пару гадоў таму:

-Яшчэ ў Мінску займалася аматарскім тэатрам, выкладала дзеткам мову. Яшчэ тады ў мяне з'явілася мара паставіць дзіцячы спектакль на менавіта на беларускай мове. Мне здаецца, што калі ў маленстве ўдзельнічаеш у нечым падобным, граеш у спектаклі, завучваеш ролі, то гэта ўжо назаўжды застанецца з табою. Наш тэатр служыць на самой справе галоўнай нашай мэце – захаваць нацыянальную ідэнтычнасць, нават тут на чужыне. У дзяце і дарослых, якія любяць сваю культуру, павінна быць магчымасць праяўляць гэта. (...)

Выбар спектаклю «Прыгоды цыбулькі» быў невыпадковы. На жаль лёс байкавай садавіны з твору Джані Радары шмат у чым супадае з лёсам беларусаў, кажа Юлія (імя зменена па просьбе суразмоўцы) з кракаўскага тэатру «Дзеці суседзяў»:

-З Воляй доўга разважалі аб тым, які спектлакі мы павінны ставіць першым. Прыйшлі да высновы, што ў казцы «Прыгоды цыбулькі» вельмі востра паказана сацыяльная праблема, якая зраз вельмі блізкая беларусам. А героі казкі – садавіна і гародніна – дазваляюць і дзедзцям і дарослым счытваць кожнаму сваю гісторыю. Для нас таксама вельмі важна, што пастаноўка адбываецца па-беларуску. Падчас падрыхтоўкі дзеці спакваля вывучалі мову, а зараз яна для іх робіцца нечым сваім, натуральным. (...)

Матка аднаго з актораў Алеся, кажа што дзеці нягледзячы на ўзрост з поўным асэнсаваннем гралі свае ролі:

-Мой сын граў ролю Гарбузіка. Яна для нас вельмі важная, бо Гарбузік увасобіў вобраз усіх беларусаў, якія зараз за кратамі. Для нашай сямʼі гэта трапяткое пачуццё, бо вельмі шмат нашых беларусаў зараз несправядліва знаходзяцца за кратамі. Нашыя дзеці ведаюць пра гэта, мы вымушаны з імі пра гэта размаўляць. Інакш немагчыма, дзеці – наша будучыня і павінны іх выхоўваць. Дзеці разумеюць, дзеці гэта перажываюць. Напрыклад, мой сын, на дабранач моліцца за беларускіх вязняў. Ён таксама перажывае гэты боль, магчыма, дзіцячы боль мацнейшы за боль дарослага. (...)

Застаецца толькі спадзявацца, што як і персанаж Андрэя – Гарбузік – беларусы калісьці стануць сапраўднымі гаспадарамі ў сваім доме.

Слухайце аўдыё! 

эж