Польскі Нацыянальны цэнтр культуры абвесціў конкурс плаката пад назвай «Бел-чырвона-белы», прысвечаны беларускаму пратэстнаму руху 2020-2022 гадоў. Мэта конкурсу – ушанаваць герояў народнага змагання за свабоду. Плакат можа быць створаны ў розным стылі: намаляваны алоўкам, крэйдай, фарбай. Гэта таксама можа быць калаж альбо графіка.
Ва ўмовах конкурсу напісана, што «свабода з'яўляецца фундаментальным правам і патрэбай кожнага чалавека і грамадства, але яна не ўсюды паважаецца. Гэтак, напрыклад, адбываецца за нашай усходняй мяжой, у Беларусі. Але культура будуе масты паміж людзьмі і народамі: гэта прастора для дэманстравання нашай памяці, салідарнасці і падтрымкі, але таксама веры і надзеі ў перамогу свабоды».
Пра падрабязнасці конкурс пад назвай «Бел-чырвона-белы» расказвае дырэктар польскага Нацыянальнага цэнтру культуры Рафал Вісьнеўскі. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл
Конкурсныя працы можна дасылаць да 27 ліпеня. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 9 жніўня. Падрабязная інфармацыя пра конкурс тут