Беларуская Служба

Беларусы Польшчы могуць узяць удзел у польска-турэцкім фотаконкурсе «Горад у кадры»

20.07.2022 06:01
У мінулым годзе адно з прызавых месцаў заняла беларуска, якая пражывае ў Варшаве.
Аўдыё
  • Беларусы Польшчы могуць узяць удзел у польска-турэцкім фотаконкурсе «Горад у кадры»
Таццяна Царук з фотаапаратам у гарах Турцыі прыватны архіў Т.Царук

Турэцкі Інстытут імя Юнуса Эмрэ ў Варшаве аб’віў фотаконкурс пад назвай «Горад у кадры». Інстытут, які з’яўляецца дзяржаўнай установай Турцыі і займаецца пашырэннем турэцкай культуры, гісторыі і традыцый за межамі краіны, конкурс праводзіць другі раз. Летась ён адбыўся пад назвай «Палац у кадры».

У сёлетнім конкурсе, які працягнецца да 30 верасня, узяць можа кожны жадаючы.

У журы конкурсу знаходзіцца аматарка Турцыі, фатограф і выхадзец з беларускага Навагрудка Таццяна Царук. Яна нагадвае, што ў мінулым годзе адно з прызавых месцаў заняла беларуска, якая пражывае ў Варшаве. А найстарэйшай удзельніцы было 96 гадоў! Прычым яна самастойна апрацоўвала здымкі і рыхтавала іх на конкурс.

Таццяна Царук нагадвае, што цягам вякоў польска-турэцкія адносіны развіваліся вельмі добра. Калі ў канцы 18-га стагоддзя Польшча перастала існаваць як дзяржава і была падзеленая паміж трыма краінамі, то туркі захавалі тэрыторыю і будынак пасольства краіны ў Анкары. І ў 1920-х гадах, калі Польшча адрадзілася, яны перадалі дыпламатычнае прадстаўніцтва маладой дзяржаве, зазначае наш суразмоўца. Сімвалічна, што першым паслом адроджанай Польшчы стаў унук апошняга пасла Рэчы Паспалітай перад падзеламі краіны.

З Таццянай Царук размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл