Беларуская Служба

Ці маладыя людзі цікавяцца архаічнымі спевамі?

22.07.2022 15:06
Якія песні належаць да летняга перыяду і што робяць русалкі ў беларускіх песнях? Пра гэта гутарка з удзельніцай гурта Guda.
Аўдыё
Здымак мае ілюстрацыйны характарElasticComputeFarm/CC0 Public Domain

Guda – гэта беларускі фолк-гурт, адметнасцю якога з’яўляецца жаночае выкананне а капэла, пераважна абрадавых спеваў, захаванне аўтэнтычнага гучання. Спявачкі выконваюць песні з усяго абрадавага кола. Зразумела, ёсць шмат песень летняга перыяду. Пра архаізм, любоў да музыкі ды зацікаўленне маладых людзей традыцыяй гутарым з Верай Юўчанкай, спявачкай гурта Guda.

Выканаўцы гурта практыкуюць голасны спеў, які паходзіць ад гучнага спеву на адкрытым паветры. Аснову рэпертуару гурта GUDA складаюць абрадавыя песні (каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя) – найбольш архаічны пласт традыцыйнай спеўнай культуры, які вывучаецца ўдзельніцамі гурта не з нотных запісаў, а непасрэдна з голасу. Удзельнікі гурта вядуць таксама спеўныя сходы, майстар-класы, працуюць з дзеткамі і моладдзю. 

слухайце аўдыё

Анна Пятроўская