У Польшчы выйшла кніга «Усе дзеці махараджы» польскай пісьменніцы Яанны Пухальскай, у якой расказваецца пра складаны лёс польскіх дзяцей, у тым ліку з тэрыторыі сённяшняй Беларусі, у часы Другой сусветнай вайны.
Пасля таго, як у 1941 годзе палякам, якія знаходзіліся ў савецкіх лагерах, было дазволена выйсці на свабоду ў рамках пагаднення Сікорскага-Майскага, паўстала пытанне далейшага размяшчэння жанчын і дзяцей. Большасць мужчын уступіла ў армію генерала Андэрса, а вось частка дзяцей і жанчын выехала ў іншыя краіны, у тым ліку ў Індыю, якая тады была калоніяй Вялікабрытаніі. Некаторыя дзеці трапілі пад апеку індыйскага махараджы, які быў вялікім прыяцелем Польшчы. І гэтую гісторыю апісвае Яанна Пухальска ў сваёй кнізе.
А пра кнігу і гісторыю польскіх дзяцей у часы вайна расказвае краязнаўца Таццяна Царук, цётка якой была ў групе, якой апекаваўся індыйскі махараджа. З ёй размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
.