У нядзелю (25 верасня) у Беластоку завяршыўся 41-ы Міжнародны фестываль праваслаўнай музыкі «Гайнаўка». Фестываль ладзіцца ў Беластоку ўжо шмат гадоў, але раней ён праходзіў у Гайнаўцы, адсюль і назва фестывалю, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Беларусь прадстаўляў хор «Канкордыя», удзельнікі якога, нягледзячы на прыпыненую дзейнасць і часовае знаходжанне за межамі краіны, падрыхтавалі мастацкую праграму. Па іх просьбе яны дзейнічалі як «Вольная Беларусь». Хор «Канкордыя» перамог у намінацыі самадзейных свецкіх калектываў.
Сярод парафіяльных хораў першае месца заняў архірэйскі хор «Знамення» сабораў Пакрова Божай Маці і Уваскрасення Хрыстова з горада Роўна ва Украіне.
У самай прэстыжнай катэгорыі прафесійных хораў журы прысудзіла дзве роўныя першыя ўзнагароды: малдаўскаму хору «Глорыя» з Кішынёва і Ерэванскаму дзяржаўнаму камернаму хору з Арменіі.
Калі раней фестываль быў моцна скарочаны з-за пандэміі, то сёлета – з-за вайны ва Украіне. І ўсё ж ён адбыўся, хоць і ў меншым складзе (перад беластоцкай публікай спявалі 12 хораў). Арганізатары – фонд «Праваслаўная музыка» – змаглі запрасіць гасцей з Егіпта, Палестыны, Румыніі, Малдовы, Арменіі, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Іспаніі, Славакіі, Украіны, Беларусі. Прадстаўнікі Расіі не ўдзельнічалі ў фестывалі.
вх