Беларуская Служба

Экаактывісткі аблілі супам карціну «Сланечнікі» Вінцэнта ван Гога

14.10.2022 19:28
«Сланечнікі» ван Гога – гэта серыя з 11 карцін, а не адзін твор, як прынята лічыць
    Just Stop Oil              .
Экалагічныя актывісты з руху Just Stop Oil аблілі таматным супам адзін з шэдэўраў Вінцэнта ван Гога «Сланечнікі» ў Лонданскай Нацыянальнай галерэі. Затым маладыя жанчыны прыклеіліся да сцяны музея спецыяльнай субстанцыяйPAP/EPA/JUST STOP OIL HANDOUT

Экалагічныя актывісты з руху Just Stop Oil аблілі таматным супам адзін з шэдэўраў Вінцэнта ван Гога «Сланечнікі» ў Лонданскай Нацыянальнай галерэі, паведаміла група ў пятніцу ў Twitter. Пра гэта інфармуе сайт выдання Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле фатаграфій, апублікаваных Just Stop Oil, дзве актывісткі кінулі бляшанкі з супам на твор мастацтва, які ацэньваецца больш чым у 84 млн долараў. Затым маладыя жанчыны прыклеіліся да сцяны музея спецыяльнай субстанцыяй. Паліцыя затрымала жанчын.

Варта зазначыць, што карціна не пашкоджаная, таму што знаходзіцца за шклом.

«Хіба мастацтва каштуе больш за жыццё? Больш за ежу? Больш за справядлівасць?», – было напісана ў звароце арганізацыі з фотаздымкам залітай супам карціны. У ім падкрэсліваецца, што высокія кошты жыцця і кліматычны крызіс выкліканыя газам і нафтай.

«Чарговыя дазволы на здабычу нафты і газу знішчаюць усю нашу культуру, а таксама цывілізацыю ў тым выглядзе, які мы ведаем», – напісана ў звароце арганізацыі. Яна заклікала свет культуры, мастакоў і аматараў мастацтва далучыцца да «грамадзянскай апазіцыі».

«Гэтая галерэя дэманструе чалавечую творчасць і геніяльнасць, але наша спадчына разбураецца з-за няўдач нашага ўраду, з-за кліматычнага крызісу і росту коштаў жыцця», – гаворыцца на відэа. Актывісты Just Stop Oil працяглы час пратэстуюць на вуліцах Лондана, у тым ліку перакрываючы дарогі.

У ліпені актывісты Just Stop Oil прыклеіліся да рамаў іншых карцін у музеях і галерэях Лондана.

«Сланечнікі» ван Гога – гэта серыя з 11 карцін, а не адзін твор, як прынята лічыць, інфармуе сайт выдання Dziennik Gazeta Prawna.

вс