Сёлета ён прыпадае на нядзелю 16 кастрычніка, яго лозунг - «Ззянне праўды».
Дарыюш Кавальчык з фонду «Новага Тысячагоддзя», арганізатара Папскага дня, адзначыў, што лозунг уводзіць у вучэнне святога Яна Паўла ІІ з ягонай энцыклікі «Veritatis splendor»:
-Яна гаворыць пра нешта, надзвычай важнае сёння. Што ёсць дабро і зло. Што не ўсё аднолькава добрае. Што сумленне – гэта санктуарый чалавека, у якім ён распазнае, што добра, а што кепска. Ніхто ў нас гэтага не забярэ. Нельга ўцячы ад сумлення. Канешне, сумленне трэба фармаваць навучаннем Касцёла. Але гэта ў сумленні я прымаю найважнейшыя рашэнні свайго жыцця. Я не магу ад гэтага ўцячы. Добрыя рашэнні фармуюць чалавека. Гэтае навучанне папы аптымістычнае і пазітыўнае.
Ксёндз Лукаш Ныч з фонду ««Новага Тысячагоддзя» расказвае, што збор ахвяраванняў, арганізаваны па ўсёй Польшчы, з’яўляецца важнай дапамогай для дзвюх тысячаў стыпендыстаў з Польшчы і 50 чалавек з Украіны.
-Для многіх з іх гэта, насамрэч, быць ці не быць. Калі ў сям’і некалькі дзяцей, то гэта дае магчымасць выслаць большую колькасць ва ўніверсітэты. Дзякуючы стыпендыям, вучні могуць выехаць вучыцца ў большыя гарады, аплаціць інтэрнат, аплаціць рэпетытара, купіць падручнікі, закончыць моўныя курсы, а таксама рэалізоўваць сваё хобі.
Стыпендыяльны фонд «Новага Тысячагоддзя» таксама можна падтрымаць, зрабіўшы плацяжы на рахунак і даслаўшы SMS з тэкстам «Стыпендыі» на нумар 74265. Дзякуючы гэтай падтрымцы фонд таксама ладзіць летнія лагеры ў спалучэнні з выхаваннем студэнтаў, дзяцей і моладзі сярэдніх школ у духу папскага навучання.
ав