Беларуская Служба

Мінула 50 гадоў са смерці польскага гісторыка, архівіста, дзеяча культуры Вільні Ежы Орды

17.10.2022 08:11
  Гэта была незвычайная постаць у культурніцкім жыцці гораду.
Аўдыё
  • «Ежы Орда. Анархіст у духу святога Аўгустына»
Магіла Ежы Орды ў ВільніAutorstwa Sp5uhe - Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14798388

 Пасля вайны ён не выехаў з Вільні, але клапаціўся пра захаванне нацыянальнай культуры ва ўмовах, калі з’ехала амаль уся польская інтэлігенцыя.

Круглая дата стала матывацыяй да рэалізацыі першага дакументальнага фільму, прысвечанага Ежы Ордзе. Мы паразмаўлялі з аўтаркай сцэнарыя стужкі.

З постаццю Ежы Одры журналістка Ілона Левандоўская пазнаёмілася падчас праца над кнігаў пра палякаў, які ратавалі габрэяў падчас вайны. Ён выводзіўся з польскай шляхты, нарадзіўся на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, быў звязаны з традыцыяй ВКЛ і Кракава (з увагі на маці). Падчас вайны ў Вільні ён стаў апекуном тройкі габрэйскіх дзяцей. Пасля вайны, каб надалей магчы іх выхоўваць і захаваць права на кватэру, ён узяў фікцыйны шлюб з манахіняй-візіткай, апякункай габрэйскіх дзяцей.

-Мне здалося, што гэта вельмі нетыповая гісторыя выратавання габрэяў, якую я сустрэла. І гэтая постаць пачала мяне інтрыгаваць. Чарговае маё знаёмства з Ежы Ордам адбылося дзякуючы літоўскім гісторыкам, якія пра яго згадвалі. Гаварылі пра яго, як пра злучнік паміж гістарычнымі навукамі ў Вільні ў міжваенны перыяд і пасляваеннай Вільняй. Трэба разумець, што Вільня перажыла катастрофу падчас Другой сусветнай вайны, а другой катастрофай былі выезды палякаў з Віленшчыны пасля вайны, што змяніла гісторыю гэтага гораду. У выніку не засталося нікога, хто б ведаў мясцовыя архівы, гісторыю Вільні. Літоўскіх гісторыкаў, якія ведалі гісторыю, трэба было яшчэ пачакаць.

Ежы Орда не ўпісваўся ў камуністычны рэжым, але адначасова вельмі кахаў Вільню, таму ўсё ж вырашыў застацца ў горадзе. Ён быў велізарнай падтрымкай для маладых літоўскіх гісторыкаў, якія пачыналі свае першыя крокі.

У сваю чаргу ў памяці палякаў з Віленшчыны Ежы Орда застаўся як грамадскі актывіст, расказвае Ілона Левандоўская.

-Чалавек, які выдатна разумеў час. Які прыкладаў намаганні для захоўвання гісторыі Вільні, стараўся адукаваць экскурсаводаў па Вільні, засноўваў калектывы, прымаў удзел у тэатральных групах. Было ўражанне, што гэта чалавек, якія жыў місіяй і сваімі малымі справамі, хоць ён не мог рэалізоўвацца як навуковец. Тут ён быў прыгавораны на забыццё па прычыне сістэмы, у якой яму давялося функцыянаваць. Парадаксальна, усе справы, якімі ён займаўся, маюць доўгае жыццё. Тэатр, з якім ён супрацоўнічаў, цяпер гэта польскі тэатр «Studio», ансамбль песні і танца «Wilia» надалей існуюць і сёння з’яўляюцца важным падмуркам для маладых людзей.

Ежы Орда меў нязломны характар, меў цвёрдыя этычныя прынцыпы, за якія не баяўся змагацца. Чалавек бескампрамісны, які не ўпісваўся ў ніякія часы, расказвае Ілона Левандоўска. На тытул фільму было абранае акрэсленне, якое ў дачыненне да самога сябе выкарыстоўваў Ежы Орда: «Ежы Орда. Анархіст у духу святога Аўгустына». Гэта быў час, калі навуковец прыняў рашэнне быць сведкам у працэсе віленскіх левых, у абароне якіх стаць у той час было напэўна нялёгка.

-І гэта паказвае свайго роду парадокс. З аднаго боку, ён быў чалавекам, які кахаў свабоду, але з іншага, гэта быў чалавек, якія меў вельмі выразны маральны касцяк. Быў чалавекам прынцыпаў. А галоўным былі яго словы: «Пытанне чалавечай годнасці лічу самым важным». У яго была глыбокая павага да чалавека, яго жыцця, вартасці асобы. Гэта напэўна было тое, што яго выдзяляла. І гэта былі рысы, якія былі пад асаблівым наглядам у часе таталітарызму. Ні нямецкая акупацыя, ні савецкая не спрыялі павазе да чалавека. Калі б трэба было знайсці адзін галоўны жыццёвы прынцып Орды, то гэта быў бы персаналізм, глыбока абаперты на хрысціянскіх асновах. Ён сапраўды даваў яму свабоду, унутраную свабоду, калі пра вонкавую свабоду не было і гаворкі.

Прэм’ера фільму плануецца пад канец лістапада. Стужка працягваецца гадзіну. У ёй выказваюцца асобы, якія Ежы Орду ведалі асабіста. Гэта яго сябра і паэт Войцех Пятровіч, літоўскі гісторык прафесар Келпа, які маладым гісторыкам працаваў у архівах з Ордам. У фільме выступае Павал Зяновіч, сын выратаванага ад Галакосту габрэйскага дзіцяці Юзэфа Зяновіча, усыноўленага сына Ежы Орды.

Па словах Ілоны Левандоўскай, фільм расказвае і пра Ежы Орду, але і пра гісторыю Вільні. Ежы Орда правядзе гледачоў праз 20 стагоддзе ў Вільні, праз усе трагічныя падзеі ў гісторыі гораду, якія ў жыцці Орды вельмі выразна бачныя.

Вытворчасць фільма з’яўляецца грамадскім заданнем, якое фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў рамках конкурсу «Публічная дыпламатыя 2022» праз Фонд «Дапамога палякам на Усходзе». Аўтар сцэнарыя – Івона Левандоўская. Рэжысёр – Давіле Гасінайце.

ав