Беларуская Служба

7-й фестываль украінскага кіно пройдзе 21-29 кастрычніка ў варшаўскай Кінатэцы

20.10.2022 08:11
Сёлетні выпуск фестывалю таксама з'явіцца ў найбуйнейшых гарадах Польшчы і з 1 па 14 лістапада 2022 г. онлайн на платформе VOD.
.
..

Гэта адзіны фестываль украінскага кіно ў Польшчы. Сёлета гэта будзе сёмы выпуск. У праграме будзе паказана больш за 50 фільмаў, у тым ліку навінкі гульнявога, дакументальнага, кароткаметражнага і анімацыйнага кіно, а разам з тым і лепшыя фільмы, адзначаныя на фестывалях, знятыя ва Украіне за апошнія гады.

З году ў год ўкраінскае кіно выклікае ўсё большую цікавасць з боку міжнародных фестываляў, кінакрытыкаў і гледачоў. З 2016 года фестываль прыцягвае ўвагу гледачоў да надзвычай багатай кінематаграфіі, якая зноў апынулася пад пагрозай пасля расійскай атакі.

Сёлетні фестываль будзе ўключаць секцыі: «Асобы Украіны», «Жаночыя гісторыі», «Марыупаль», «Мастацтва свабоды» і «Конкурс на лепшы кароткаметражны фільм».

ав