Ганна Мядзеведзева – керамістка, раней у тым ліку працавала выкладчыцай у Беларускай акадэміі мастацтваў. Цяпер Ганна вучыцца на стыпендыі Кіркланда, працуе над праектам стварэння цэнтру сучаснай керамікі ў Беларусі. Наша суразмоўца хацела б, каб больш людзей ведалі пра такі кірунак у мастацтве, бо цяпер мала студэнтаў пасля заканчэння займаюцца керамікай і ўвогуле цікавяцца гэтым кірункам.
Кераміка – гэта і прасторавыя сродкі выразнасці, як у скульптуры, архітэктуры. Мы можаш уявіць, як гэта пры дотыку, як гэта глядзіцца з розных бакоў. Можна спалучаць розныя фактуры і тэкстуры – неверагодны спектр магчымасцяў.
Слухайце размову цалкам у далучаным файле!