Афіцыйнае адкрыццё Baltic Pipe адбылося 27 верасня. Газаправод прапускной здольнасцю 10 мільярдаў кубічных метраў у год з'яўляецца флагманскім праектам дыверсіфікацыі паставак газу, які павінен гарантаваць энергетычную бяспеку Польшчы і замяніць пастаўкі з Расіі.
Тым часам адкрыцьцё тэрміналу ў Нібру, які будзе прымаць нарвскі газ у Даніі, зноў перанеслі, гэтым разам на 1 лістапада. Першапачаткова ён павінен быў пачаць працу 8 кастрычніка, затым 20 кастрычніка.
«У нас усё яшчэ ёсць сурʼёзныя тэхнічныя праблемы ў Нібру. Гаворка ідзе пра інфармацыйныя сістэмы і важныя сістэмы кантролю і бяспекі. На жаль, мы не змаглі пачаць працу ў чацвер, як планавалася», – паведамілі ў кампаніі Energinet, якая зʼяўляецца партнёрам Gaz-System па праекце Baltic Pipe.
Аднак аператар заяўляе, што праблемы не паўплываюць на дастаўку газу ў Польшчу. «Затрымка ў Нібру не паўплывае на аб’ём газу, які адпраўляецца ў Польшчу», – напісалі на польскім партале energetyka24.
эж