У падляскай вёсцы Мялешкі быў пастаўлены незвычайны рэкорд Гінэса. Ён заключаўся ў масавым адначасовым чытанні вершаў. Такім чынам мясцовая грамада вырашыла ўшанаваць памяць паэта Янука Дарашкевіча, а таксама прыгадаць багатае мінулае селішча.
.
.
Янук Дарашкевіч (псеўданім Каршун) нарадзіўся ў Мялешках, што ў гміне Гарадок. Паэт друкаваўся на старонках «Нашай Нівы», а яго вершы часта закраналі тэму адчужэння, нацыянальнай самасвядомасці, малой айчыны. На жаль памяць пра таленавітага беларускага паэта ў яго роднай вёсцы занядбаная. Аднак у Беластоку на розных імпрэзах, якія ладзяць беларусы Падляшша, часта лунаюць яго радкі – зноў вельмі актуальныя для гэтага куточку зямлі, лічыць ініцыятар незвычайнай акцыі Дарыюш Жукоўскі.
Рэпартаж з незвычайнага ўсталявання паэтычнага рэкорду падрыхтавала Анна Пятроўская.
Слухайце аўдыё!