Беларуская Служба

Унікальныя вырабы беларускіх рамеснікаў можна набыць у Craft Hand Lab

07.11.2022 12:41
На выходных прайшоў арт-кірмаш беларускіх рамеснікаў.
Аўдыё
  • Унікальныя вырабы беларускіх рамеснікаў можна набыць у Craft Hand Lab
.
.Л.Вялічка/radyjo.net

У Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве прайшоў арт-кірмаш беларускіх рамеснікаў. Можна было набыць біжутэрыю, карціны, лялькі, вязаныя рэчы, вянкі, кнігі і цішоткі. Для ўдзельнікаў прайшлі два дабрачынныя майстар-класы.

Арт-кірмаш ладзіць супольнасць рамеснікаў Craft Hand Lab. Яго заснавальніца Марыя расказвае, што пачаткова гэта была ідэя аб’яднання беларускіх рамеснікаў. Аднак з часам да беларусаў далучыліся ўкраінцы і палякі.

-Спачатку мы аб’ядналіся, каб заснаваць майстэрню. Аднак, мы сутыкнуліся са складанасцямі і вырашылі, што будзем арганізоўваць арт-маркеты, дзе будзем пра сябе расказваць, а таксама праводзіць майстар-класы.


. .

Многія з рамеснікаў вымушана апынуліся ў Польшчы, пакідаючы ў Беларусі свае майстэрні. Гэта людзі, якія не могуць не займацца любімай справай, а таму ахвотна далучаюцца да арт-маркетаў, расказвае Марыя.

-Хутка я буду трансфармаваць аб’яднанне ў нешта большае, чым арганізацыя кірмашоў і майстар-класаў. Нашыя прадукты, акрамя такіх арт-кірмашоў, можна набыць у інтэрнэт-краме Craft Hand Lab. Пад такімі ж назвамі нас можна знайсці ў Фэйсбуку і Інстаграме.

Поўны рэпартаж з падзеі слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав


. .
. .
. .