Беларуская Служба

37 чалавек хочуць навучаць сваіх дзяцей па-беларуску ў Беластоку

08.11.2022 13:58
Амаль за месяц збору подпісаў, каб арганізаваць заняткі беларускай мовы ў школах Беластока, беларусам удалося сабраць 37 заявак.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымак фота: orsha.eu

Ці дзеці беларускіх эмігрантаў могуць вучыцца беларускай мове ў польскіх школах? На жаль, не. З гэтае прычыны беларуская дыяспара Беластока зладзіла збор заяў ад бацькоў, у якіх заклікаецца паставціь адпаведнае пытанне перад уладамі гораду. Завадатр акцыі -Ганна Дар.

Бацькі дабіваюцца арганізацыі заняткаў беларускай мовы ў польскіх школах. У Беластоку закончыўся тэрмін падачы заявак на навучанне роднай мовы для дзяцей бацькоў беларускай дыяспары. Паводле польскіх законаў, гэтае навучанне вядзецца, як навучанне мовы беларускай меншасці. На заняткі ходзяць толькі і выключна дзеці з меншасці ў якіх бацькі маюць польскае грамадзянства.

Амаль за месяц збору подпісаў, каб арганізаваць заняткі беларускай мовы ў школах Беластока, беларусам удалося сабраць 37 заявак. Мэта кампаніі па збору подпісаў – арганізаваць заняткі беларускай мовы ў польскіх школах. Зараз вывучаць яе могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці – тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі. А з Ганнай Дар гутарыла Анна Пятроўская.

Слухайце аўдыё! 

Алена Талстая: Беларусы павінны салідарызавацца з паднявольнымі народамі Расіі

16.08.2022 11:46
Беларуская мова павінна быць дамінуючай у беларускай дзяржаве.

Выкладчык польскай мовы: Беларуская мова дапамагае авалодаць польскай

24.10.2022 08:13
Калісьці Франіцшак Цярэшкам  працаваў разнарабочым, потым быў студэнтам, пазней працаў у польскіх СМІ, а зараз выкладае польскую мову ва ўласнай моўнай школе.