Як і ў апошнія гады, мерапрыемства адбываецца онлайн, а значыць стаць удзельнікам сустрэч можна з любога кутка свету.
-Імпрэзы будуць ісці цэлы месяц. Месяц польскай літаратуры традыцыйна адбываецца ў лістападзе. Сёлета гэта чатыры імпрэзы з фармаце онлайн. Сустрэчы будуць раз на тыдзень. Я спадзяюся, што гэтыя сустрэчы будуць разнастайнымі. Гэта дзве прэзентацыі цудоўнай польскай паэзіі ў не менш цудоўных беларускіх перакладах. І гэта дзве лекцыі пра важныя постаці польскай літаратуры, – гаварыў мадэратар сустрэч, паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.
Першая паэтычная прэзентацыя адбылася 10 лістапада. Яна была прысвечана польскай паэтэсе Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай. Перакладчыца Ганна Янкута прэзентавала «Выбраныя вершы» – пераклад выбраных вершаў знакамітай польскай паэткі.
-У беларускім выданні спачатку ідуць вясёлыя, поўныя жыцця вершы, якія паэтка пісала ў 20-х гадах. Гэта час, калі яна была моцна звязаная з колам паэтаў, аб'яднаных вакол часопіса «Скамандэр». Яе вершы былі абсалютна ў духу тагачаснай паэзіі. Яе называюць паэткай-сатэлітам «Скамандэра». Гэта іх адметнасць – радасць жыцця, а таксама паэзія, блізкая рэальнасці. Паяўляецца джаз, таньчаць факстрот – гэта адразу прыходзіць у яе вершы. Бачна цікавасць прагрэсам, у вершах паяўляюцца тэхнічныя цікавінкі. У сярэдзіне зборніка вершы робяцца больш мінорнымі, бо рыхтуючы пераклады я набыла поўны зборнік яе вершаў «Залатыя думкі жанчыны», паказальная назва, бо перад усім яна ўспрымаецца як пяснярка кахання. Я старалася з кожнага зборніка выбраць хоць некалькі вершаў. Таму ў беларускім зборніка заўважальная эвалюцыя яе характару.
17 лістапада. У межах святкавання Года Бруна Шульца арганізатары запрашаюць на лекцыю «Перыферыйнасць – гісторыя – інтэркультурнасць. Пра «Вясну» Бруна Шульца», якую правядзе д-р габ. Жанэта Налевайк-Турэцка (Варшаўскі ўніверсітэт).
24 лістапада. Размова з перакладчыцай Кацярынай Маціеўскай пра паэзію Уладыслава Шленгеля з нагоды першай публікацыі яго твораў на беларускай мове.
30 лістапада. У Год польскага рамантызму нельга прапусціць размову пра яго галоўнага героя. Прастора польскай культуры запрашае на лекцыю праф., д-ра габ. Міхала Кузяка (Варшаўскі ўніверсітэт) пад назвай «Міцкевіч перад абліччам літоўскасці, украінскасці і беларускасці».
За падзеямі можна сачыць па спасылцы.
слухайце аўдыё
ав