Беларуская Служба

Агляд падляскай «Нівы»: Нават унутры пушчы, якая ўсё яшчэ явілася дзікай і непраходнай, уварваўся касмапалітычны дух горада

21.11.2022 14:02
Аўдыё
  • Агляд падляскай «Нівы» № 47 (3471)
Падляшская «Ніва».

Мая Крыначка

Ганна КАНДРАЦЮК

— А тая дарога праз Альховую кладку, што мы ездзілі канём, е, шчэ? — спытала я ў брата, які прывёз мяне з сястрой і пляменніцай у Крыначку на машыне.

— Не ведаю, даўно тудым не ездзіў, — адказаў.

Яго словы пакінулі ў душы надзею, што яна не зарасла лесам, што можна яшчэ па ёй прайсці нагамі, адчуць прастору ў касцях, падыхаць старым лесам. Вясновая паездка ў Крыначку, якую кожнай вясны мы здзяйснялі цэлай сям’ёй, з перспектывы гадоў явілася зялёным пробліскам дзяцінства. І зараз, калі мы апынуліся ля брамы, тую дарогу ў бок нашай вёскі пазначыў указальнік: Zakaz wjazdu. Каб даехаць у Крыначку, нам трэба было пераехаць Гайнаўку і ў канцы горада з тае дарогі, што вядзе ў Белавежу, павярнуць налева, адкуль яшчэ тры кіламетры назначаным шляхам аж да самога ўрочышча.

Пры ўваходнай браме прывітаў нас стэнд з гісторыяй месца на польскай і англійскай мовах. Ён заяўляў, што свет рэзка змяніўся, што нават тут, унутры пушчы, якая ўсё яшчэ явілася дзікай і непраходнай, уварваўся касмапалітычны дух горада. Ды каму паскардзіцца, калі ты сам змяніўся да непазнавальнасці, як тое месца.

Агляд падляскай «Нівы» № 47 (3471) слухайце ў далучаным гукавым файле!

Віталь Луба

Падляшская «Ніва»: Больш за 300 вучняў распачалі навучанне ў гайнаўскім Беларускім ліцэі

12.09.2022 11:36
Вучоба беларускай мове, культуры, гісторыі і нашым традыцыям праходзіць ва ўсіх класах, а ў пашыранай формуле – у двухмоўных класах, якія па адным адкрываюцца ў кожным навучальным годзе.

«Як сказаў Янук Дарашкевіч, мы хочам тут жыць, як людзі, мы з гэтай зямлі»

31.10.2022 17:36
Агляд тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» ад рэдактара Віталя Лубы.

Ці ў польскім парламенце павінны быць прадстаўнікі беларускай нацменшасці?

07.11.2022 11:54
Над гэтым пытаннем задумваецца тыднёвік «Ніва».

У Беластоку прайшоў гала-канцэрт фестывалю «Беларуская песня»

14.11.2022 16:44
Пра жыццё беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы піша тыднёвік «Ніва».