Беларуская Служба

Экспазіцыі каралеўскага замка Вавель у гэтым годзе паглядзела рэкордная колькасць чалавек

21.12.2022 11:06
«Натоўпы на Вавель прыцягвалі новыя выставы», – падкрэсліў дырэктар Каралеўскага замку Анджэй Бэтлей.
     .
Каралеўскі замак на Вавелі ў Кракаве.Photo:peter89ba/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэкорд наведвальнасці на Вавелі. Экспазіцыі каралеўскага замка Вавель у гэтым годзе
паглядзела каля 800 тысяч чалавек. Вавель наведала рэкордная колькасць людзей, нягледзячы на тое, што культурныя ўстановы заставаліся закрытымі першыя месяцы гэтага года з-за пандэміі.

«Натоўпы на Вавель прыцягвалі новыя выставы», – падкрэсліў дырэктар Каралеўскага замку Анджэй Бэтлей:

-Гэта былі вадныя падзеі, якія сапраўды прыцягнулі рэкордную колькасць гасцей на Вавель. Гэта сапраўдны пабіты рэкорд, хоцт нашая мэта – не рэкорды. Перш за ўсё, мы цешымся, што ў музеі паявілася шмат новых людзей. Людзей, якія ў Вавелі былі даўным даўно. Людзей, якія расказвалі пра радасць ад наведвання, ад таго, што Вавель застаецца актыўным і адкрытым.

Сёлета ў каралеўскім замку Вавель адкрылася новая Каронная скарбніца. Абнаўленне найважнейшай сталай экспазіцыі замку каштавала 13 мільёнаў злотых.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Падножжа Вавэлю было абследавана геарадарам

30.10.2020 08:57
Дзякуючы даследаванню можна будзе знайсці рэшткі сярэднявечных сцен ды інжынерных збудаванняў, разбураных падчас пракладкі ў гэтым раёне ў сярэдзіне XIX стагоддзя водаправодных і каналізацыйных сетак.

Каралеўскі музей у Кракаве атрымаў два вельмі каштоўныя творы мастацтва

18.02.2022 14:54
Гэта ўнікальнае дасягненне і адно з найбуйнейшых набыццяў твораў мастацтва ў Польшчы.