Беларуская Служба

У Музеі 10-га павільёна Варшаўскай цытадэлі пакажуць дзённікі паўстанцаў 1863-64 гг.

19.01.2023 17:04
Музей Незалежнасці ў Варшаве ладзіць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 160-й гадавіне /Паўстання Кастуся Каліноўскага.
Aleksander Sochaczewski Branka 1863
Aleksander Sochaczewski Branka 1863Autorstwa Aleksander Sochaczewski - Praca własna User:Mathiasrex Maciej Szczepańczyk, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5687232

Бягучы год быў абраны Сеймікам Мазавецкага ваяводства годам Студзеньскага паўстання, таму Музей Незалежнасці ў Варшаве ладзіць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 160-й гадавіне паўстання.

Святкаванні пачнуцца 18 студзеня адкрыццём часовай экспазіцыі ў Музеі 10-га павільёна Варшаўскай цытадэлі, прысвечанай жыццю і жывапісу Валерыя Эльяша-Радзікоўскага.

«Галоўныя падзеі святкавання юбілею адбудуцца ў пятніцу 20 студзеня ў Цытадэлі», – паведаміла ў эфіры Польскага радыё 24 намесніца дырэктара Музею Незалежнасці Бэата Міхалец:

-Спачатку мы будзем урачыста ўскладваць кветкі ў Галерэі нацыянальнага ўраду 1863 году. Пасля будзе вернісаж выставы, на якой мы пакажам арыгінальныя дзённікі паўстанцаў, а таксама плакаты, прысвечаныя падзеям паўстання.

25 студзеня ў Х павільёне адбудзецца навуковы сімпозіум, прысвечаны Паўстанню. Таксама будуць паказаны гістарычныя фільмы міжваеннага часу.

Важным элементам стане пастаянная экспазіцыя жывапісу Аляксандра Сахачэўскага, які прадставіў лёс і нягоды ссыльных, у т.л. «Развітанне з Еўропай».

Паўстанне ўспыхнула 22 студзеня 1863 года.

ав

У Польшчы пачалося святкаванне 160-годдзя Паўстання 1863-1864 гадоў

11.01.2023 13:55
Канцэрты, выставы, рэканструкцыі бітваў, навуковыя канферэнцыі, урокі гісторыі, майстар-класы, палявыя гульні, публікацыі і інтэрнэт-партал. Так сёлета па ўсёй Польшчы будуць адзначаць 160-ю гадавіну Студзеньскага паўстання, у Беларусі больш вядомае як Паўстанне Кастуся Каліноўскага.

У Каралеўскім парку Лазенкі адкрылася выстава пра Паўстанне 1863-1864 гадоў

17.01.2023 17:39
«Студзеньскае паўстанне 1863 года» з дапамогай фотаздымкаў, паштовак і іншых дакументаў нагадвае пра гістарычныя перадумовы і ход падзеі.