Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія аўтамабілі тут паркаваць нельга. Жорсткія ўмовы часовай паркоўкі ва Уроцлаве

26.10.2026 11:20
У Дзень усіх святых ля найбуйнейшых могілках ва Уроцлаве будзе даступная часовая паркоўка.
Капліца на Асабавіцкіх могілках ва Уроцлаве Autorstwa Volens nolens kraplak – Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=43106703

Кіроўцы, якія ў Дзень усіх святых захочуць скарыстацца часовай паркоўкай ля Асабавіцкіх могілак (Cmentarz Osobowicki) ва Уроцлаве — найбуйнейшых могілак у горадзе, павінны ведаць жорсткія правілы паркоўкі.

Паколькі паркоўка будзе размешчаная на вайсковай тэрыторыі, таму транспартныя сродкі будуць праходзіць праверку пры ўездзе, тлумачыць намеснік дырэктара Дэпартамента муніцыпальнай інжынерыі Уроцлава Анджэй Бжоза (Andrzej Brzoza).

— Пры ўездзе будзе адбывацца праверка ў адпаведнасці з правіламі, уведзенымі арміяй пры ўездзе на ўсе вайсковыя тэрыторыі ў Польшчы. Усе транспартныя сродкі, якія ўязджаюць, павінны мець закрытыя або знятыя рэгістрацыйныя нумары. Акрамя таго, транспартныя сродкі, вырабленыя ў Беларусі, Расіі, Кітаі або Паўночнай Карэі, на паркоўку не дапускаюцца, — кажа Бжоза.

Паркоўка на тэрыторыі Цэнтра ваеннай інжынерыі і хіміі ў Уроцлаве будзе адкрыта 31 кастрычніка і 1 лістапада з 7:00 да 20:00. Яна мае прыблізна 1 500 месцаў. Уезд на паркоўку будзе адбывацца з вуліцы Абарніцкай (Obornickiej).

IAR/аз