Калектыў Беларускай школы ў Варшаве складаецца з дасведчаных выкадчыкаў і педагогаў, сярод якіх кандыдаты навук і нават 6 прафесараў.
Больш за 150 вучняў – беларускіх дзетак з Польшчы, Беларусі, Нямеччыны, Грузіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Расіі, Турцыі, Чэхіі і іншых краін – будуць вывучаць беларускую мову і літаратуру, культуру і мастацтва, гісторыю і геаграфію Беларусі.
Заняткі будуць праводзіцца ў фармаце анлайн, мастацкія гурткі і студыі дзеці змогуць наведаць афлайн на пляцоўках беларускіх арганізацый культуры ў Варшаве, у тым ліку на пляцоўцы Музея Вольнай Беларусі.
Пачаўся навучальны год з урока беларускай мовы и культуры.
Ва ўрачыстай цырымоніі пачатку навучальнага года прыняў удзел намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, былы Міністр культуры Павел Латушка.
«Беларусь мае багацейшую культуру. Таму беларусы могуць ганарыцца тым, што рабілі іх продкі. І як бы цяжка зараз не было, беларусаў і Беларусь чакае толькі добры лёс і толькі добрая будучыня, – адзначыў Павел Латушка падчас свайго выступу. – Без беларускай школы нельга прадставіць існаванне і развіццё беларускай дзяржаўнасці».
вх