Сёння спаўняецца 96 гадоў з таго часу, як «Песня польскіх легіёнаў у Італіі», пазней названая «Мазуркай Дамброўскага», стала гімнам Польшчы. Аўтарам словаў быў палітык і грамадскі дзеяч Юзэф Выбіцкі, які ў 1797 годзе прыбыў у легіёны Яна Генрыка Дамброўскага, якія дыслакаваліся ў горадзе Рэджа-Эмілія ў Італіі. Аўтар мелодыі, заснаванай на матывах народнай мазуркі, застаецца невядомым.
«Менавіта там узнікла песня, якая заахвочвала палякаў змагацца за свабоду», – нагадвае Пшэмыслаў Рэй з Музэю нацыянальнага гімна ў Бэндаміне (Będomin) ў Паморксім ваяводстве.
Дзякуючы эмісарам песня стала вядомай таксама ў падзеленай Польшчы. Твор гучаў, між іншым, падчас паўстанняў 1830 і 1863 гадоў.
Афіцыйна «Мазурка Дамброўскага» стала дзяржаўным гімнам Польшчы 26 лютага 1927 года.
IAR/аз