Беларуская Служба

У Беластоку адбыўся канцэрт у рамках фестывалю беларускай песні

27.02.2023 15:26
 Гэта найбуйнейшае музычнае мерапрыемства беларусаў Польшчы.
Аўдыё
  • Гала-канцэрт фестывалю беларускай песні
:
Фота:Лукаш Сцепанюк

У Беластоку прайшоў гала-канцэрт Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня 2023». Гэта найбольшае музычнае мерапрыемства, якое ладзіць беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы. Перад публікай, якая запоўніла ўсю залу будынку беластоцкай філармоніі, выступілі маладзёвыя групы, салісты і народныя калектывы.

Арганізатарам мерапрыемства, ад самога яго пачатку, выступае Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Слухайце рэпартаж Лукаша Сцепанюка ў далучаным файле аўдыё