Музей замка ў Мальбарку збірае ўспаміны пра рэканструкцыю замка – фотаздымкі, фільмы, памятныя рэчы, успаміны і гісторыі. На іх падставе ўстанова плануе стварыць кнігу, паведамляе газета Dziennik Bałtycki.
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і кансервацыі Музея замка ў Мальбарку Агнешка Кавальская распавяла, што гэтым разам установа хоча расказаць пра рэканструкцыю замка з пункту гледжання яе сведкаў: людзей, якія над ёй працавалі, жыхароў Мальбарка, а таксама гасцей, якія наведваюць замак. Яна паясніла, што гаворка ідзе пра будні аспект рэканструкцыі і гісторыі з гэтым звязаныя.
Усіх, хто жадае падзяліцца сваімі ўспамінамі, музей запрашае на сустрэчу, якая адбудзецца ў пятніцу, 24 сакавіка, у канферэнц-цэнтры Karwan. Сустрэча пачнецца ў 16.00. Людзей, якія жадаюць распавесці сваю гісторыю ці перадаць установе памятныя артэфакты, але не могуць прыняць удзел у сустрэчы, музей просіць кантактаваць з аддзелам прамоцыі па электроннай пошце або па тэлефоне.
Dziennik Bałtycki нагадвае, што, паводле розных ацэнак, падчас вайны, замак у Мальбарку быў разбураны 50-60 працэнтах. Адразу пасля заканчэння баявых дзеянняў, на хвалі антынямецкіх настрояў, узніклі прапановы цалкам знесці тэўтонскі аб’ект. На шчасце, гэтага не адбылося, і сёння – пасля шматлікіх рэканструкцый – замкавы комплекс карыстаецца велізарнай папулярнасцю сярод турыстаў з Польшчы і замежжа, як аб’ект, які ўваходзіць у прэстыжны Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Газета нагадвае, што рэканструкцыя сярэднявечнай крэпасці працягваецца дагэтуль. Зараз вядуцца работы ў двух гістарычных гаспадарчых пабудовах, разбураных падчас баёў за Мальбарк у 1945 годзе.
IAR/аз