Беларуская Служба

Музыка Сяргей Доўгушаў ладзіць сямейна-інтэрактыўную праграма «Агу, Вясна!» у Варшаве

15.03.2023 16:40
Вяртаючыся ў Варшаву, ён заўважыў, што праграм для дзяцей не хапае.
Аўдыё
  • Музыка Сяргей Доўгушаў ладзіць на сямейна-інтэрактыўную праграма «Агу, Вясна!» у Варшаве
.
..

Ён абяцае канцэрт, майстар-клас па вырабу веснавых птушак, веснавыя гульні і забавы, абрад «Гукання Вясны», карагоды, супольныя спевы і рознае іншае.

Яшчэ будучы салістам беларускай філармоніі Сяржук Доўгушаў займаўся стварэннем дзіцячых праграм. Вяртаючыся ў Варшаву ён заўважыў, што праграм для дзяцей не хапае.

-Разам з музыкантам Андрэем Еўдакімавым мы вырашаем зрабіць цыкл пад назвай «Чароўны край», у які ўваходзяць Гуканне вясны, Вялікдзень, Юр'е. Таксама гэта праграма, якая калісьці была ў гурта «Vuraj» – «Песні, казачкі і танцы» на аснове беларускіх песень, танцаў, міфалогіі, знаёмства з музычнымі інструментамі, – гаворыць музыка.

Праца з дзецьмі адрозніваецца ад працы з дарослымі. Ім патрэбна больш увагі, кажа музыка:

-Дзеці шчырыя на эмоцыі. Дзеці хутка рэагуюць, але і хутка губляецца ўвага. Увагай дзяцей трэба завалодаць адразу. Калі ім не будзе цікава, то дзеці будуць рэагаваць адразу. Усё адбываецца ў выглядзе гульні, інтэрактыўна. Нельга пачынаць лекцыю і расказваць, што такое гуканне вясны. Трэба адразу гукаць. Першая праграма з цыклу – «Агу, вясна». Будзе шмат чаго цікавага. Дзеці будуць граць на музычных інструментах, дзеці будуць будзіць мядзведзя, вадзіць карагоды, гуляць у традыцыйныя гульні, бо пад кожны абрад ёсць традыцыйныя гульні. Напрыклад, да вясны ёсць гульня, якую я зафіксаваў на Лепельшчыне – «Гнёзды». Гэта таксама гульня «Явар». У іх любяць гуляць і дзеці, і дарослыя.

Праграма «Агу, Вясна!» будзе праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі 19 сакавіка ў 12.00.

ав

слухайце аўдыё

Сяржук Доўгушаў: Мая Беларусь знаходзіцца ў маім сэрцы, я важу яе з сабой

06.03.2023 14:43
Для адаптацыі творчых людзей музыка Сяржук Доўгушаў арганізаваў у Варшаве Дом творцаў, дзе праводзіліся творчыя рэзідэнцыі, але і цяпер дом прымае творчых людзей.