Беларуская Служба

У Музеі Вольнай Беларусі адчынілася выстава карцін рэпрэсаваных беларускіх мастакоў (ФОТА)

18.03.2023 15:35
Гэта жыццёвы погляд і рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі ў працах, створаных у перыяд з 2020-2023г. 
Аўдыё
  • У Музеі Вольнай Беларусі адчынілася выстава карцін рэпрэсаваных беларускіх мастакоў
У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве ў пятніцу адчынілася выстава карцін рэпрэсаваных беларускіх мастакоў «Вітанкі з Беларусі»Л. Вялічка/radyjo.net

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве ў пятніцу адчынілася выстава карцін рэпрэсаваных беларускіх мастакоў «Вітанкі з Беларусі». Гэта жыццёвы погляд і рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі ў працах, створаных у перыяд з 2020-2023г. 

На выставе паказаныя працы 17 мастакоў. Усе яны былі рэпрэсаваныя, вымушана пакінулі краіну, a большасць з іх адбылі турэмны тэрмін. Расказвае музыка, заснавальнік Дома творцаў Сяргей Доўгушаў:

-Мы тут прэзентуем сучаснае беларускае мастацтва, якое існуе, якое ёсць, якое пачынае пра сябе зноў казаць. Сваімі словамі і фарбамі даносіць людзям усю праўду. Прадстаўленыя працы намаляваныя мастакамі ў балючы для ўсіх беларусаў перыяд – 2020-2023 год. Так супала, што 17 сакавіка прадстаўленыя працы 17 мастакоў. Большасць з іх была рэпрэсаваная, некаторыя сядзелі ў турме, усе з’ехалі з Беларусі. Выстава атрымалася рознабаковая, рознастылёвая. Ёсць, канешне, жанр турэмнага жывапісу. Гэта малюнкі, кавалачкі паперы, сшыткі. Ёсць жывапіс, графіка, іншыя жанры, партрэт. Мы максімальна хацелі прадставіць мастака, яго погляды на жыццё і яго цяперашні стыль.


Працы Волі Шніп Працы Волі Шніп

Куратарам выставы з’яўляецца мастачка Воля Шніп. Яе працы таксама знаходзяцца на выставе.
Воля Шніп адзначае, што гэта першая выстава рэпрэсаваных мастакоў. Многія з іх знаходзяцца ў няпростай сітуацыі і ім патрэбная падтрымка.

-Каб іх таксама разумелі. Мастакі расфарбоўваюць наш свет, а таксама яны, як люстэрка, адлюстроўваюць нашую рэальнасць. Выстава – найперш вялікая падтрымка для іх, паколькі прадаць карціну не так проста. Гэта безумоўна хлеб для мастакоў.

Мастакі: Надзя Бука, Эдвард Качан, Аляксандра Канафальская, Антось Радзівонаў, Уладзіслаў Макавецкі, Вольга Сіліванчык,Таццяна Савіч, Віктар Сяргей, Кася Будзько, Воля Шніп,Зьміцер Шапавалау, Міхась Чыбоўскі, Яна Арабейка, Ірына Хвайніцкая, Ксіша Анёлава, Надтачэй Яўген.

ав

слухайце аўдыё


. .

. .


. .

. .
. .