Беларуская Служба

Выстава «Бел-чырвона-белы» ў Музеі Вольнай Беларусі

22.03.2023 10:55
Выстава з'яўляецца вынікам міжнароднага конкурсу, арганізаванага ў 2022 годзе польскім Нацыянальным культурным цэнтрам у супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы.
Аўдыё
  • Выстава «Бел-чырвона-белы» ў Музеі Вольнай Беларусі
     ,   2022
Плакаты падчас адкрыцця выставы ў Варшаве, у жніўні 2022 годуЛ. Вялічка/radyjo.net

23 сакавіка на пляцоўцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музеі Вольнай Беларусі, пачне працу выстава плакатаў «Бела-чырвона-белы».

Плакаты прысвечаны беспрэцэдэнтнаму ўздыму беларускага грамадства дзеля дэмакратычных перамен пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Выстава была прадстаўлена ў грамадскай прасторы Варшавы і польскіх замежных прадстаўніцтвах ва многіх краінах свету.

Напярэдадні Дня Волі і Дня 105-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі польскія партнёры дораць працы з выставы ў фонд Музею ў знак салідарнасці і падтрымкі беларусаў у іх барацьбе за незалежнасць, жадаючы: «Życzymy Wolności dla Białorusi!».

Уваход на выставу вольны, дата: 23-27 сакавіка, час: 12.00 – 20.00, Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Warszawa

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

«Мы не мяса!» У Варшаве адкрылася выстава плакатаў «Бел-чырвона-белы» (ФОТА)

09.08.2022 15:22
Гэта выстава плакатаў, якія ўдзельнічалі ў аднайменным конкурсе на плакат, прысвечаны падзеям жніўня 2020 году.