Слухайце далучаны файл!
Гэта не проста прэзентацыя кнігі, а сапраўдная тэатральная дзея, у якой пераплятаюцца расповеды пра творчасць, палітыку, лёс Беларусі і беларусаў, музыка і паэзія. Уладзімір Някляеў разважае і шукае паралелі ў гістарычных падзеях і постацях з днём сённяшнім.
Напрыклад, асоба вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Ягайлы. У Някляева ёсць драматычная паэма «Ягайла», фрагменты з якой увайшлі і ў кнігу «Гэй Бэн Гіном».
Безумоўна, была размова і пра падзеі апошніх двух гадоў – параза гэта ці перамога. Пра вымушаную эміграцыю і месца чалавека ў вялікім свеце.
– Жыццё чалавечае кароткае, не паспяваеш асэнсаваць у ім самае істотнае. Але ўсё-такі я ўбачыў на свае вочы, як змяняецца ўсё. Самыя вялікія змены адбыліся цягам апошніх гадоў. І пік і прыпаў на 2020-ты. Гэта ніякая не параза, гэта пік нашага нацыянальнага духа. Калі было перапахаванне Каліноўскага ў Вільні, я думаў пра 2020-ты, верш напісаў, з якога вынікае, што я верыў у гэта.
Усталі мы, і ніхто нас не ссуне ўжо, – перакананы Уладзімір Някляеў.
Раман «Гэй Бэн Гіном» Уладзімір Някляеў пісаў у 2016-2020 гадах. Кніга на беларускай мове выдадзена ў Польшчы Фондам Kamunikat.org. Назва рамана перакладаецца як «Геена вогненная». Ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёння…».
Яраслаў Іванюк, выдавец рамана, кажа, што першая задача – данесці твор да беларускай супольнасці ў Польшчы. І варта адзначыць, што гэта атрымліваецца. Падчас варшаўскай прэзентацыі кнігі скончыліся хутчэй, чым ахвочыя іх набыць.
Уладзімір Някляеў прэзентуе новы раман "Гэй Бэн Гіном" у Варшаве. Foto: Беларускі Дом у Варшаве
Наступныя прэзентацыі адбудуцца ў Лодзі, Беластоку, Бельск Падлясскім і Вільні.
30.11., аўторак, Лодзь – Dom Literatury, ul. Franklina Delano Roosevelta 17, godz. 18:00
01.12., серада, Беласток – Podlaski Instytut Kultury, ul. Św. Rocha 14 (Spodki), godz. 17:00
02.12., чацвер, Бельск Падляскі – Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, godz. 17.00
03.12., пятніца, Вільня – Саюз пісьменнікаў Літвы, вул. К. Сірвідо 6 (К.Sirvydo 6), 17.00
04.12., субота, Вільня – Беларускі дом, Vilniaus g. 20, 17:00
вх