Беларуская Служба

У Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільму Šlach da voli. Гісторыі свядомай любові да Беларусі

25.03.2023 09:26
Слухайце далучаны файл!
Аўдыё
  • У Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільму Šlach da voli. Гісторыі свядомай любові да Беларусі
      lach da voli.
У Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільму Šlach da voli. Гісторыі свядомай любові да Беларусі Фота: Skreenshot

Напярэдадні Дня волі ў Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма Šlach da voli. Мы пагаварылі з Іванам Марозкам, рэдактарам стужкі, пра гісторыю, якую раскрывае фільм, пра супрацьстаянне дзеячаў эміграцыі і тых, хто застаецца ў Беларусі.

Šlach da voli – стужка пра беларусаў і беларусак – з рознымі думкамі і поглядамі, з рознымі лёсамі і шляхамі. Героі стужкі:

  • Андрэй Палуда – праваабаронца, прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна»,
  • Стася Гліннік – актывістка, сузаснавальніца «Беларускага Моладзевага Хаба», удзельніца «Каардынацыйнай Рады»,
  • Караліна Палякова – мастачка, фатографка і дызайнерка,
  • Паліна Дабравольская (Сhornabrova) – актрыса і спявачка.

У аснове гісторыі розных герояў, у кожнага з іх свая гісторыя шляху да волі, свядомай любові да Беларусі і беларускасці. Здымкі праходзілі ў Варшаве, арт-складнік таксама здымаўся ў Варшаве. Мэта праз гэтыя гісторыі паказаць, даследаваць тое, што нас аб'ядноўвае.

Калі мы адбіралі людзей для фільма, то свядома шукалі абсалютна розных. Напрыклад, Караліна Палякова – з Ліды, Стася Глінік – мінчанка. Панятак волі, нават стаўленне да свята Дня волі ва ўсіх рознае, - расказвае Іван Марозка.

Пасля першага паказу напярэдадні Дня волі фільм будзе даступны для свабоднага прагляду ў інтэрнэце. А мы размаўлялі з Іванам Марозка, рэдактарам стужкі «Шлях да Волі».

вх