Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя Анны Сьвёнтчак з новага альбому

13.04.2023 18:07
Яе альбом «Анка» выйшаў у лістападзе 2022 года.
Аўдыё
Здымак мае ілюстрацыйны характарElasticComputeFarm/CC0 Public Domain

Сёння я раскажу пра музыкантку, якая выконвае прыемную для вуха, меладычную музыку. Завуць пяснярку Анна Сьвёнтчак (Anna Świątczak), яна нарадзілася ў 1977 годзе ў Любліньцу на поўдні Польшчы. Вучылася ў музычнай школе, як пачатковай, так і сярэдняй. Яе музычны дэбют адбыўся ў 1992 годзе на фестывалі «Славянскі базар», але не ў Беларусі, а ў Польшчы. Так, быў такі фестываль – пераемнік Фестывалю савецкай песні, які калісьці таксама ладзілі ў Польшчы, у горадзе Зялёна Гура, але сяброўства з Савецкім Саюзам закончылася ў 90-ыя гады, і закончыўся фестываль.

У 1995 годзе Сьвёнтчак выйграла адну з серый перадачы «Szansa na sukces» (шанец на поспех), праспяваўшы кампазіцыю Славы Пшэбыльскай, а пазней перамагла і падчас гала-канцэрту ў Варшаве. Выступала таксама ў музычным суправаджэнні розных вядомых музыкантаў – між іншым Анджэя Пясэчнага і Наталіі Кукульскай.

Нейкі час была вакалісткай вядомага гурту «Іх трое», з якім запісала некалькі кампакт-дыскаў. І звязала свой лёс з лідарам гурту Міхалам Вісьнеўскім, выйшла за яго замуж, у іх нарадзіліся дзве дочкі, але саюз доўга не праіснаваў, пара развялася ў 2011 годзе. Праўда, Анна доўга не сумавала ў адзіноце і ўжо ў наступным годзе зноў выйшла замуж.

Цяпер яна займаецца пераважна сольнай кар'ерай. Яе альбом «Анка» выйшаў у лістападзе 2022 года. Артыстка адзначае, што цэніць кожны элемент сваёй карʼеры, а тое, што яна сёння прапануе сваім прыхільнікам, называе «вынікам усяго, што адбылося раней» у яе жыцці. А я прапаную паслухаць песню, якая называецца «Tego dziś chcę» (Гэтага я сёння хачу).

Może to jest tylko przelotne, przeminie jak deszcz, a kiedy się ocknę, zostanie żal, cierpki wina smak. Przecież jutro cię już mogę zapomnieć, jak jeden ze snów, co nie mógł się spełnić. Lecz teraz wiem – nic nie liczy się.

Kochany, tego dziś chcę, tego dziś pragnę – być przy tobie, gdy noc wokół zapadnie, bo kochać cię – to niezwykła rzecz. Jedyny, tego dziś chcę, tego dziś pragnę – obok ciebie co dzień, z tobą na zawsze, bo kochać cię – to tak łatwe jest.

Może to jest tylko na chwilę i zbudzi mnie dzień, jakby nie było dotyku rąk, ciepła twoich warg. A jednak ciebie chcę mieć światu na przekór i słyszeć ten szept twoich oddechów, choć dziwi mnie, skąd go tak dobrze znam.

 

Можа, гэта толькі мімалётнае, пройдзе, як дождж, а калі я прачнуся, будзе шкадаванне, даўкі прысмак віна. Бо заўтра я магу забыць цябе, як адну з мараў, якія не змаглі спраўдзіцца. Але цяпер я ведаю – нічога не важна.

Каханы, гэта тое, чаго я хачу сёння, гэта тое, чаго я хачу сёння – быць з табой, калі надыдзе ноч, таму што кахаць цябе – гэта незвычайная рэч. Адзіны, гэтага я хачу сёння, гэтага я хачу сёння – побач з табой кожны дзень, з табой назаўжды, таму што кахаць цябе – гэта так лёгка.

Можа, толькі ненадоўга і дзень разбудзіць мяне, быццам не было ні дотыку рук, ні цяпла тваіх вуснаў. І ўсё ж я хачу мець цябе наперакор свету і чуць гэты шэпт твайго дыхання, хоць мне цікава, адкуль я так добра яго ведаю.

 

Przelotne – мімалётнае, напрыклад, думка ці нейкае пачуцце.

Ocknę się – прачнуся або прыйду ў сябе. Калі чалавек страціць прытомнасць, то так менавіта называюць працэс, калі ён прыходзіць у сябе, калі да яго вяртаецца прытомнасць.

Cierpki wina smak – даўкі або кіслы смак віна. Прызнаюся шчыра, што з выразам даўкі я сустрэлася ўпершыню. Відаць, ён не часта ўжываецца ў беларускай мове. Даўкі – гэта калі нешта перасядае ў горле, выклікае аскому. Cierpki атаясамліваецца перш за ўсё з кіслым смакам, але можа быць таксама горкі, едкі (так скажам, напрыклад, пра дым або пах). Выраз cierpki і даўкі маюць таксама пераноснае значэнне: выкліканы горам, крыўдай.

Lecz – гэта тое ж самае, што і але, толькі больш літаратурнае, рэдка ўжываецца ў гутарковай мове.

Nic nie liczy się – нічога не важна, нічога не мае значэння.

Na przekór – на беларускай мове падобна – наперакор, толькі заўважце, што па-беларуску гэты прыназоўнік пішацца злітна, а па-польску асобна.

нг