Праграмная Рада Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» выдала чарговую кнігу. Гэтым разам журналістка выдання Уршуля Шубзда адчыняе свет Сакольшчыны – малавядомай, традыцыйнай, той, якая надалей гаворыць «па-просту».
Як прызнаецца сама аўтарка, якая нарадзілася ў Старой Хадароўцы ў гміне Сухаволя, «свойскасць» не раз дапамагала ёй у час вандровак па пераважна каталіцкай Сакольшчыне. Кнігу «Бацькаўшчына колеру зямлі» можна набываць у рэдакцыі тыднёвіка «Ніва».
Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.
Зміцер Косцін.