Каля 170 экспанатаў, у тым ліку першае выданне працы Мікалая Каперніка «Аб вярчэнні нябесных сфер» і культавая праца Яна Матэйкі «Астраном Капернік, або Размова з Богам», увайшлі ў экспазіцыю «Капернік і яго свет», якая адкрылася ў Каралеўскім замку ў Варшаве ў аўторак 25, красавіка. Выстава падрыхтавана да 550-годдзя з дня нараджэння Мікалая Каперніка і будзе даступная для агляду па 30 ліпеня.
Дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве Войцех Фалкоўскі распавёў, што экспанаты запазычаныя з 21 польскага і замежнага музею і навукова-даследчага цэнтра:
-Гэтая выстава была б немагчымай без супрацоўніцтва з Музеем Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве. Акрамя таго, мы выкарыстоўвалі зборы музею Галілея ў Фларэнцыі, Нацыянальнай бібліятэкі ў Парыжы і Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве, а таксама ўніверсітэцкага музею ва Упсале.
Экспанаты ўключаюць старажытныя навуковыя інструменты эпохі Каперніка, у тым ліку астралябія XV стагоддзя і вымяральныя інструменты, якія належалі Мікеланджэла. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць адзін трактат Каперніка па эканоміцы і каштоўныя старажытныя кнігі з рукапіснымі нататкамі астранома.
«Весткі культуры» за 26 красавіка 2023 г. слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж