У Студзіводах і Бельску Падлашскім рыхтуюцца да правядзення ХХ Падляшска-палескіх сустрэч паводле традыцыі фестывалю «Там по маёвуй росі». Ад самога пачатку гэты фестываль ладзіць Музей Малой Айчыны ў Студзіводах. На гэты раз будзе ён спалучаны са святкаваннем юбілею 20-годдзя гурту «Жэмэрва», які працуе пры гэтым музеі.
Кіраўнік музею Дарафей Фёнік лічыць, што «Жэмэрва» – гэта не проста фальклорны гурт, а студыя падляшска-палескага фальклору.
Яраслаў Іванюк
Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё
Кадры з фестывалю