Канцэрты, паказ фільму і супольная забава з танцамі і спевам. У Бельску Падляскім свой 20-гадовы юбілей дзейнасці адзначаў гурт «Жэмэрва». Маладыя члены гурту не толькі развучваюць традыцыйны фальклор і музыку, але і аднаўляюць паўзабытыя ўжо традыцыі. Таму і адзначэнне юбілею гурту пачалося з абраду абыходу поля на Юр'еў дзень.
Гурт «Жэмэрва» дзейнічае пры Музеі Малой Айчыны ў Студзіводах. Юбілей стаў часткай традыцыйных Падляска-палескіх сустрэч «Там по маёвуй росі».
Слухайце сюжэт у далучаным гукавым файле аўдыё.
Зміцер Косцін