Спектакль «Последзяцінства /Паслябегства» пачнецца а 18-30 13 мая па адрасе вул. Foksal 11, Варшава, Музей вольнай Беларусі.
Спектакль у двух актах – першы: дакументальна-мастацкае выказванне беларускіх і ўкраінскіх падлеткаў, якія былі вымушаныя стаць бежанцамі. Другі акт – не менш кранальны і глыбокі адказ іх бацькоў.
Пасля адбудзецца пост-шоў дыскусія з акторамі і мастацкім кіраўніком і рэжысёрам тэатра Мікалаем Халезіным. На сустрэчы будуць прысутнічаць і знакамітыя госці, але іх імёны арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце.
Мова спектаклю – руская з польскімі і англійскімі субцітрамі.
Уваход бясплатны, але ахвяраванні вітаюцца.
вх