Беларуская Служба

Дзясяткі навуковых рэвалюцый былі паказаны на навуковым пікніку Польскага радыё і Цэнтра Каперніка

29.05.2023 12:29
Мерапрыемства праходзіла пад лозунгам «Навуковыя рэвалюцыі». 
Аўдыё
  • Дзясяткі навуковых рэвалюцый былі паказаны на навуковым пікніку Польскага радыё і Цэнтра Каперніка

Навуковыя паказы, эксперыменты і сустрэчы з навукоўцамі – усё гэта чакала наведвальнікаў 26-га Навуковага пікніка, які сумесна ладзілі Цэнтр навукі імя Мікалая Каперніка і Польскае радыё. Мерапрыемства праходзіла пад лозунгам «Навуковыя рэвалюцыі». Удзельнікаў пікніку на Нацыянальным стадыёне чакала больш за 100 экспанентаў.

Рука робата Рука робата

Фонд «Robimy.to» прэзентаваў простыя распрацоўкі, якія ствараюцца ў іх лабараторыях, і якія можа паспрабаваць зрабіць навуковец-пачатковец. Адна з іх – гэта рука робата, якая рухаецца дзякуючы шпрыцам, трубцы і вадзе. Пра тое, як рухаецца такая рука робата, расказаў Давід:

-У нас тут два шпрыцы, спалучаныя паміж сабою трубкаю. Цэлая сістэма напоўненая вадой. Калі з аднаго шпрыца мы выпіхваем ваду, яна па трубцы ўцякае ў наступны шпрыц, там у пэўным сэнсе месца таксама абмежаванае, вада перастае ў ім змяшчацца, ціск, які там узнікае, выпіхвае поршань шпрыца так, што ён прыводзіць у рух паасобныя элементы робата. Потым у іншы бок, мы пачынаем уцягваць вадкасць. Вада, уцякаючы з аднаго шпрыца, звальняе месца, там павінна нешта адбыцца, то бок узнікае ціск, поршань засасваецца, ён вяртаецца ў сярэдзіну і рука нашага робата зноў рухаецца.

Дрон археолагаў Дрон археолагаў

Мацей Арліньскі з Дзяржаўнага археалагічнага музею ў Варшаве прэзентаваў дрон, дзякуючы якому археолагі ўступна ацэньваюць, ці нейкая гара з’яляецца старадаўнім паселішчам. Дрон дапамагае з паветра шукаць зямлянкі, таксама лятальны апарат выкарыстоўваецца як тыповы разведчык:

-Тыповая разведка перад археалагічнымі даследаваннямі, напрыклад, у Вісле будзе заўважаны кавалак дрэва, ёсць падазрэнне, што гэта помнік гісторыі, высылаецца дрон, ён робіць здымкі. Калі на падставе аналізу здымкаў нараджаецца падазрэнне, што гэта нешта каштоўнае, напрыклад, баржа ці нейкі іншы важны элемент, то збіраецца група археолагаў і яны праводзяць гэтак званыя павярхоўныя даследаванні. То бок на паверхні зямлі, без раскопак мы шукаем элементы керамікі, гліняны посуд, кавалкі інструментаў, часамі трапляюцца ўпрыгожанні. Дзякуючы гэтаму мы можам сказаць, ці на гэтай тэрыторыі патрэбныя дадатковыя пошукавых даследаванні.

Новыя тэхналогія значна спрасцілі працу археолагаў, дадае Мацей Арліньскі. Без дрона немагчыма было б акрэсліць, ці канкрэтны аб’ект з’яўляецца зямлянкай.


У адным з намётаў можна было вельмі даступным чынам даведацца значэнне слова “храматаграфія” У адным з намётаў можна было вельмі даступным чынам даведацца значэнне слова “храматаграфія”

У адным з намётаў можна было вельмі даступным чынам даведацца значэнне слова «храматаграфія». Колер фламастара, які на паперы мае канкрэтны колер, напрыклад, шэры, насамрэч з’яўляецца спалучэннем розных колераў. Якіх? Гэта расказвалі студэнты з навуковага кола хімікаў «Прабірка»:

-Гэта самы просты прыклад храматаграфіі. Нам патрэбныя кавалак паперы, маркер і воцат. Малюючы кропку на паперы, апускаючы яе ў воцат, мы ў стане заўважыць, якія колеры ствараюць канкрэтны колер маркера. Ён раздзяляецца на розныя колеры. Напрыклад, бачна, што ў шэрым знаходзяцца далікатны ружовы, блакітны, далікатна зялёны. Цікава паглядзець на чорны колер, там выходзіць шмат адценняў, у гэтым жоўты, ружовы. Эксперымент можна паўтарыць дома, выкарыстаць паперу, маркеры і воцат, каб паглядзець, як канкрэтны колер дзеліцца на іншыя, – расказвала Патрыцыя.


Эксперымент "Ракета" Эксперымент "Ракета"

Студэнты Факультэту новых навук і хіміі Вайсковай тэхнічнай акадэміі паказалі, як з пластыкавай бутэлькі, вады і вадкага азоту можна зрабіць ракету. У выніку эксперыменту паўлітровая пластыкавая бутэлька з гукам вылецела высока ў паветра і знікла з вачэй прысутных. Азот меў вадкую форму, то бок яго тэмпература складала мінус 200 градусаў:

-Калі мы гэты вадкі азот нальем у бутэльку з вадою, то ён будзе над вадою, бо яго шчыльнасць ніжэйшая, чым у вады. Калі я пераварочваю бутэльку, азот выпіхваецца ўверх, перамяшчаючыся ўверх ён будзе перамешвацца з вадою, пачне выпароўваць, бо гэтая вада для вадкага азоту вельмі цёплая, тут розніца каля 230 градусаў. Падчас выпарэнне будзе расці ціск, які выпіхвае змесціва бутэлькі праз гарлавіну. У выніку рэакцыі ракета ляціць уверх, – расказваў Пётр.


. .

Дзякуючы Польскаму таварыству аматараў астраноміі ўдзельнікі даведаліся, як працуе камера-абскура. Трэба было зайсці ў цёмную скрыню, у адной са сценак якой зроблена маленькая адтуліна. Прамяні святла праходзілі праз адтуліну і вобраз на супрацьлеглай сцяне быў перавернуты дагары нагамі:

-Некаторыя мастакі выкарыстоўвалі такі вобраз, каб ацэньваць прапорцыі прадметаў у сваіх працах. Дзякуючы такой працы ўдалося рэканструяваць Каралеўскі замак. Вочы чалавека робяць тое ж самае, але мозг пераварочвае вобраз. Так рабілі старыя камеры, 1900 гадоў, то бок пераварочвалі.

Намётаў на пікніку было настолькі шмат, што немагчыма было наведаць кожны з іх. Аднак, напэўна кожны хацеў пабачыць робата Мікалая Каперніка, створанага ў Цэнтры навукі імя Каперніка. Робату можна было задаваць пытанні, на якія ён стараўся адказаць.


Робат Мікалай Капернік Робат Мікалай Капернік

ав


27 мая адбудзецца 26-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік»

18.05.2023 15:54
Свой стэнд падрыхтуе таксама «Польскае Радыё для Украіны».