Беларуская Служба

«Купалаўцы» шукаюць у Варшаве будынак пад новы тэатр

23.01.2024 14:57
Былыя артысты Купалаўскага тэатра, якія ўжо чацвёрты год вымушаныя знаходзіцца ў выгнанні і ставяць спектаклі на розных пляцоўках.
Спектакль «Белы лебедзь» фота: Купалаўцы

Былыя артысты Купалаўскага тэатра, якія ўжо чацвёрты год вымушаныя знаходзіцца ў выгнанні і ставяць спектаклі на розных пляцоўках, пачалі шукаць сабе пастаянны будынак у Варшаве. Пра тое, як ідзе працэс, расказаў былы дырэктар тэатра, цяперашні намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павал Латушка.

Паводле слоў Латушкі, у снежні і студзені адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі польскай улады, на якіх абмяркоўвалася стварэнне пляцоўкі ў Варшаве для беларускіх тэатральных дзеячаў, вымушаных пакінуць Беларусь. Канцэптуальна яна бачыцца як пляцоўка для ўсіх тэатральных калектываў, якія знаходзяцца ў Польшчы.

«Купалаўцы» агледзелі ўжо два памяшканні, але яны ім не падышлі. Першае не адпавядае тэхнічным патрабаванням для размяшчэння тэатральнай пляцоўкі, а па другім акурат ідзе працэс абмеркавання магчымасці адпаведнай адаптацыі памяшкання.

Паводле слоў Латушкі, падчас сустрэчы з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім быў атрыманы дакладны мэсэдж, што неабходна вызначыць стратэгічныя накірункі, па якіх горад мог бы аказваць далейшую падтрымку прадстаўнікам беларускай нацыянальнай культуры, і адным з такіх накірункаў акурат і павінна стаць стварэнне ў Варшаве беларускай тэатральнай пляцоўкі. Такую ідэю падтрымлівае і спікер Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска.

ав/Наша Ніва


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Беларуская акторка ў эміграцыі: Мы павінны захаваць нацыянальны тэатр і набрацца еўрапейскага досведу

29.10.2023 15:13
Аб стане і задачах беларускага тэатру ў эміграцыі наш карэспандэнт размаўляе з рэжысёркаю з Мінску.

Сузаснавальніцы Беларускага Свабоднага тэатра Наталлі Калядзе ўручылі Ордэн Брытанскай імперыі

04.11.2023 15:30
Пра тое, што Наталля Каляда і Мікалай Халезін уганараваныя званнямі чальцоў ордэна, стала вядома 17 чэрвеня.

Ці тэатр можа быць эфектыўнай формай псіхалагічнай дапамогі, асабліва дзецям?

16.01.2024 19:26
У Варшаве існуе тэатр, які дапамагае дзецям справіцца са складанымі эмоцыямі.