Беларуская Служба

З’явіўся сайт з водгукамі на актуальныя беларускія кнігі

07.02.2024 16:13
Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі «Новыя беларускія кнігі».
Аўдыё
  • З’явіўся сайт з водгукамі на актуальныя беларускія кнігі
      -
Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі «Новыя беларускія кнігі».

Мэта рэсурсу – збіраць у адным месцы ўражанні ад кніжных навінак як прафесійных крытыкаў, так і блогераў ды простых чытачоў.

Асноўная рубрыкацыя сайта: «дарослае», «падлеткам», «дзецям», «фэнтэзі», «паэзія».

Большасць водгукаў збіраецца з адкрытых крыніц, частка пішацца ад імя рэдакцыі. Цяпер на сайце ёсць агляды на два дзясяткі выданняў і плануецца далейшае папаўненне. Паводле задумы, разглядацца будуць толькі новыя і нядаўна выдадзеныя кнігі.

Рэдакцыя звяртаецца да чытачоў і пісьменнікаў з дзвюма просьбамі:

калі вам хочацца напісаць пра нейкую кнігу і надаць свайму водгуку большую пашыранасць, калі ласка, звяртайцеся, дасылайце свае водгукі.

калі вы аўтар і лічыце сваю кнігу вартай ды абдзеленай увагай, дасылайце нам кнігу ў электронным фармаце, ці проста тэкстам. Пачытаем, будзе і водгук.

ав/biellit.info

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

«Экстрэмісцкую» літаратуру ў бібліятэках будуць выдаваць паводле спецдазволаў

14.09.2023 10:08
У сюжэце БТ паведамляецца, што спецыяльнае сховішча («спецхран») у бібліятэцы існуе дагэтуль. У савецкія часы, як вядома, там таксама захоўвалі «забароненую» літаратуру.

Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org стала яшчэ больш зручнай для карыстання

04.10.2023 11:47
«Камунікат» дае бясплатны доступ да ўсіх сваіх рэсурсаў.